У Пружанах з'явіўся помнік ільготам 01/29/2008 - 04:49 / ЕРБ У цэнтры Пружанаў па ініцыятыве актывістаў дэмакратычных сіл з’явіўся помнік ільготам. Ініцыятары мерапрыемства ўшанавалі памяць аб ільготах хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да бетоннага манумента.
Сярод актывістаў арганізацый, якія ўсталявалі помнік “памерлым” ільготам — прадстаўнікі "Маладых Дэмакратаў" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. комментарии: 0
Польскія мытнікі паралізавалі Ўсходнюю Эўропу 01/29/2008 - 04:42 / Наша Ніва Польская мытня працягвае страйк. У знак пратэсту кіроўцы трэйлераў заблякавалі дарогі на мяжы, утварыліся 30-кілямэтровыя чэргі. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск расьпісаўся ў сваім бясьсільлі. Калі да ранку сытуацыя ня выправіцца, кіроўцы пагражаюць заблякаваць пад'езды да Варшавы.
Праблемы на беларуска-польскай мяжы пачаліся раніцай 25 студзеня. Польскія мытнікі пашырылі сюды распачаты раней на мяжы з Украінай страйк. Яны выставілі Міністэрству фінансаў Польшчы патрабаваньне — павышэньне заробку на 1.500 польскіх злотых ($600). Міністэрства пагадзілася толькі на 500 злотых ($200) у месяц.
Ад пачатку страйку праз мяжу без праблемаў прапускаўся толькі пасажырскі, турыстычны і дыпляматычны транспарт, а таксама аўто, што перавозяць небясьпечныя грузы, альбо тавар, што хутка псуецца. Не ўзьнікала пакуль праблемаў з чыгуначным транспартам. Грузавыя пункты пропуску, напрыклад «Казловічы», спынілі працу ўвогуле. Абодва бакі рэкамэндавалі сваім грамадзянам устрымацца ад паездак за мяжу. Нейкі час назіралася актывізацыя на беларуска-літоўскай мяжы. Аднак спроба Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі пераарыентаваць грузавыя плыні на беларуска-літоўскую мяжу ня мелі вялікага посьпеху, бо такі шлях стварае значныя праблемы з афармленьнем транспартных дакумэнтаў — неабходна атрымліваць спэцыяльныя дазволы на перамяшчэньне тавараў і транспартных сродкаў праз тэрыторыі так званых трэціх транзытных краінаў.
28 студзеня сытуацыя на польска-беларускай мяжы значна пагоршылася. У прэсе зьявіліся паведамленьні пра пагаршэньне санітарных умоваў. Цярпеньне кіроўцаў і жыхароў прыгранічных гарадоў на зыхлдзе.
У экстраным парадку сюды наведаўся прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. У Белай Падляскай ён меў перамовы з кіраўнікамі польскіх мытных службаў. Як паведамляе польская газэта «Дзеньнік», прэм’ер назваў сытуацыю вельмі складанай і дадаў, што зацягваньне канфлікту зашкодзіць усім. Па яго словах, пратэст мытнікаў ня ёсьць фармальным страйкам, бо яны папросту не выходзяць на працу, бяруць адгулы ці бальнічныя. Старшыня польскага ўраду зноў прапанаваў мытнікам падвышэньне заробку на 500 злотых, а таксама паабяцаў хуткія зьмены ў заканадаўстве. У прыватнасьці, за звышурочную працу цяпер будуць плаціць, а ня толькі даваць адгулы. Прэм’ер паабяцаў таксама, што мытнікі ня будуць пакараныя за наступствы акцыі пратэсту. "Прымусіць мытнікаў працаваць я не магу", - расьпісаўся ў сваім бясьсільлі прэм'ер.
Тым часам паводле ацэнкі экспэртаў, адзін дзень прастою трэйлера на мяжы абыходзіцца ўладальніку машыны ў 1.500 польскіх злотых. Беларускі бок ацэньвае страты бюджэту ад прастойваньня грузавых аўто на мяжы ў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў.
У панядзелак польскія ўлады здолелі адгаварыць кіроўцаў грузавікоў ад блякады Варшавы ды іншых буйных гарадоў. Аднак віце-прэм’ер Гжэгаж Схетына атрымаў ад іх ультыматум — сытуацыя мусіць быць вырашаная да наступнай раніцы. Тым ня менш, віцэ-прэм’ер выказаў надзею, што прапановы Дональда Туска ўрэшце задаволяць страйкоўцаў і сытуацыя на мяжы выправіцца.
Таксама ў панядзелак у Берасьці адбылася ініцыяваная старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігарам Рачкоўскім сустрэча прадстаўнікоў памежных ведамстваў абедзьвюх краінаў. Памежнікаў найперш цікавілі пытаньні пераадоленьня наступстваў страйку. Беларускія памежнікі рыхтуюцца да істотнага павелічэньня пасажырапатоку з Польшчы пасьля таго, як польскія мытнікі спыняць забастоўку. Яны рыхтуюцца павялічаць колькасьць каналаў пропуску і будуць выкарыстоўваць мабільнае абсталяваньне для афармленьня грамадзянаў, якія перасякаюць мяжу.
Тым часам у Польшчы сытуацыяй вакол страйку мытнікаў скарысталіся супернікі дзеючага прэм’ер-міністра. Прадстаўнік партыі «Права і Справядлівасьць» («Prawo i Sprawiedliwość») Яхім Брудзінскі заявіў, што пратэст мытнікаў стаў вынікам некампэтэнтнасьці Дональда Туска і дзеючых міністраў. Кіраўнік Саюзу дэмакратычнай лявіцы (SLD) Гжэгаж Наперальскі зьвінаваціў урад Туска ў парушэньні перадвыбарчых абяцаньняў і няздольнасьці дзейнічаць у крызісных сытуацыях.
На інтэрнэт-форумах польскіх сайтаў часта сустракаюцца меркаваньні, што сытуацыя з польскімі мытнікамі мае падвойнае дно і выразную палітычную афарбоўку. “Польскія мэдыкі і мытнікі адносяцца да аднаго з самых карумпаваных сэгмэнтаў польскага рынку працы і іхнія акцыі пратэсту маюць надта дзіўную прывязку да абвастрэньня антыкарупцыйных акцыяў”, – піша адзін з чытачоў “Дзеньніка”. Іншы наведнік сайту выказваецца пра выкарыстаньне страйкаў палітычнымі сіламі для аслабленьня апанэнтаў. Варта нагадаць, што забастоўцы мытнікаў папярэднічалі акцыі пратэсту польскіх мэдыкаў і настаўнікаў, якія таксама патрабавалі павышэньня заробкаў. комментарии: 0
Парлямэнцкія выбары пройдуць напрыканцы верасьня 01/29/2008 - 04:38 / Радыё Свабода Да такой высновы прыйшлі сёньня кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Раней спадарыня Ярмошына некалькі разоў заяўляла, што найлепшы дзень для выбараў у Палату прадстаўнікоў – 12 кастрычніка. Аднак сёньня А.Лукашэнка згадаў, што Канстытуцыя прадугледжвае правядзеньне выбараў у два туры. Таму больш прымальным выглядае дзень напрыканцы верасьня.
Згодна з Канстытуцыяй дату выбараў вызначае сваім указам прэзыдэнт Беларусі. Асноўны закон не вызначае дакладную дату правядзеньня выбараў. У ім прадугледжана толькі мяжа, пазьней за якую праводзіць выбары нельга.
Калі выбары сапраўды пройдуць напрыканцы верасьня, дык афіцыйная выбарчая кампанія пачнецца напрыканцы чэрвеня – за тры месяцы да выбараў. комментарии: 0
Зьмітра Жалезьнічэнку перавялі ў вайсковы шпіталь 01/29/2008 - 04:36 / Радыё Свабода Пра гэта ўвечары паведаміў бацькам па тэлефоне сам Зьміцер.
Яго зьмясьцілі ў кардыялягічнае аддзяленьне. Ён жаліўся на пераменлівы крывяны ціск і галаўны боль.
Зьміцер трымае галадоўку з 25 студзеня на знак пратэсту супраць паўторнага адлічэньня з ўнівэрсытэту і тэрміновы прызыў ў вайсковую чыгуначную часьць 83469, якая месьціцца ў Жлобіне. Раней жлобінскія вайскоўцы папярэдзілі Зьмітра Жалезьнічэнку пра крымінальную адказнасьць за галадоўку.
Жалезьнічэнка яшчэ да адпраўкі ў войска даслаў ліст міністру абароны з тым, каб яму або адтэрмінавалі прызыў дзеля абскарджаньня ў судзе паўторнага адлічэньня з унівэрсытэту, або прызначылі альтэрнатыўную службу. Зьміцер паведамляў таксама, што ён зьяўляецца сябрам Партыі БНФ.
На выходных спадару Жалезьнічэнку паведамілі, што адказ на ягоны ліст зь Міністэрства абароны ўжо паступіў. І сёньня Зьміцер зь ім пазнаёміцца.
Камандзір часьці 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэту выдатнік, падпалкоўнік Валеры Войшаль адмовіўся што-колечы сказаць наконт зьместу ліста з вайсковага ведамства:
“Без камэнтару. У нас ёсьць прэс-цэнтар Міністэрства абароны. Тэлефануйце, калі ласка, туды”.
Кіраўнік прэс-цэнтру Міністэрства абароны палкоўнік Вячаслаў Раменчык заявіў наступнае:
“Жалезьнічэнка парушае закон. У прыватнасьці, у адпаведнасьці з артыкулам 447 Крымінальнага кодэксу ён падлягае крымінальнай адказнасьці за наўмысную шкоду свайму здароўю ў мэтах ухіленьня ад вайсковай службы. Таму сёньня яму будуць даведзеныя гэтыя патрабаваньні, і далей камандзірам часьці будуць рабіцца адпаведныя захады”. комментарии: 0
Шалкевіч і “Рэха” распачнуць “Год Незалежнасці” у Гродна 01/29/2008 - 04:31 / Гарадзенскі блог У суботу 2 лютага ў Гродна супольным канцэртам мінскі гурт “Рэха” і гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч распачнуць кампанію “Год Незалежнасці - 2008″. Кампанія прысвечана 90-годдзю абвяшчэння беларускай незалежнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Да таго ж, 2 лютага адзначацца 170-я гадавіна з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.
Канцэрт арганізоўваецца пры шчыльнай падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое выступіла ініцыятарам абвяшчэння 2008 году - Годам беларускай дзяржаўнасці.
Пачатак канцэрту 2 лютага 18.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). комментарии: 0
Россия верхом на разломе 01/29/2008 - 04:25 / Российская газета По образу мыслей, пониманию истории и культуры нашей страны я - западник. Считаю, что конструктивные отношения с Европой и США, взаимная открытость являются одним из необходимых условий поступательного развития России, ее модернизации, роста ее влияния.
Тем не менее считаю политику, проводившуюся Россией в отношении этого самого Запада в последние годы и особенно в 2007 году после путинской речи в Мюнхене, полезной. Россия демонстративно и жестко перестала идти на уступки, делать вид, что ее устраивают правила игры, сложившиеся в годы российской слабости. комментарии: 0
Победа, которой никто не хотел 01/29/2008 - 04:16 / Gazeta.Ru Эпопея с обретением Косовым государственного суверенитета близка к кульминации. По словам премьера Хашима Тачи, Приштина уже согласовала с ведущими странами Европейского союза и США дату провозглашения нового статуса. Вскоре после второго тура президентских выборов в Сербии (источники в Евросоюзе называли даже дату: 5 или 6 февраля) косовары объявят о независимости, после чего она будет быстро признана большинством столиц ЕС (предполагается до 25 из 27) и Вашингтоном. При этом косовские политики говорят не об одностороннем, а о «скоординированном» провозглашении независимости. комментарии: 0
Итоги года: внешняя политика — последовательная, но не конструктивна 01/29/2008 - 04:05 / С.А. Караганов официальный сайт Главный итог российской внешней политики в прошедшем году — то, на мой взгляд, что удалось добиться цели, которая, по всей видимости, изначально ставилась: изменения тональности и стиля отношений с Западом, которые сложились в прошлое десятилетие и которые наши западные соседи старались сохранить. Москва последовательно добивалась того, чтобы Россию воспринимали как серьезного равноправного партнера. И это удалось. За что пришлось, естественно, заплатить ростом напряжения в отношениях с некоторыми странами. Но эта напряженность, как мне кажется, носила и носит в том числе конструктивный характер. Создавая напряженность, мы меняли формат отношений. Тем более что с ключевыми странами Европы, кроме Великобритании, сохранились достаточно позитивные отношения. комментарии: 0
Национализм и Россия 01/29/2008 - 04:01 / "Washington ProFile" У современного русского национализма есть три группы корней - досоветские, советские и постсоветские. Идея о Москве, как Третьем Риме, об особенной русской миссии в мировой истории, которая сегодня снова набирает популярность, появилась много веков назад. Вопреки мнениям, распространенным на Западе, русский национализм являлся важным элементом советской идеологии, начиная с 1930-х годов.
Если в Москве в начале 19 века, славянофилы применяли немецкий нативизм к русским условиям, то сегодня много важных идей, содержащихся в различных русских националистических повестках дня, заимствованы у того же Запада, который адепты этих идеологий так убежденно осуждают. комментарии: 0