Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
Революция дает иногда в повелители таких людей, которых мы не пожелали бы иметь лакеями
П. Буаст
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3
16
26
     
Дата
Золотой фонд БНФ
01/26/2008 - 21:07 / БелГазета
Первоначально «БелГазета» планировала взять интервью у номинированного редакцией на пост премьер-министра Александра Милинкевича. Однако на предложение издания политик отреагировал примерно так же, как отреагировал бы на его месте действующий премьер. Его представитель Алесь Логвинец, уточнив, что Милинкевич согласен «представить себя только на посту президента», попросил газету выслать список вопросов в течение получаса: «Александр Владимирович наговорит ответы на диктофон, запись мы вышлем вам по электронной почте не позднее 11 часов следующего утра». Такой режим интервьюирования, щедро дарящий корреспонденту и читателю радость непосредственного общения с политиком, был мотивирован срочным отъездом за границу: «Он уже уезжает, но мы его задержим специально для ответов на ваши вопросы».
комментарии: 0
Ни левый, ни правый
01/26/2008 - 20:58 / Леонард Рид
Большинство из нас вместо длинных, детальных определений старается использовать упрощенные формулировки – подходящие к случаю обобщения – ведь это облегчает восприятие наших слов. Однако употреблять их следует с осторожностью, поскольку в семантическом плане подобные емкие понятия могут сыграть с вами злую шутку. Боюсь, именно это и происходит, когда либертарианцы пользуются понятиями «правый» и «левый» - ведь сами они, как я надеюсь показать, не являются ни правыми, ни левыми в общепринятом смысле этих слов.
комментарии: 17
Ператрус на офісе гродзенскай суполкі партыі АГП
01/26/2008 - 20:49 / Радыё Рацыя
Сёння раніцай на рынку “Паўднёвы” быў затрыманы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Ларын, у якога супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў горада распачаць з 1 лютага страйк і правесці мітынг пратэсту 18 лютага на плошчы Леніна. Пасля канфіскацыі ўлётак паводле ордэра быў праведзены ператрус на гродзенскім офісе партыі АГП, у выніку якога міліцыянты канфіскавалі камп’ютэр, ксеракс і некалькі тысяч апазіцыйных газет. Кіраўнік гродзенскай суполкі АГП Юрый Істомін лічыць, што ператрус звязаны з актыўнай дзейнасцю партыі ў арганізацыі акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Ён не выключае, што супраць актывістаў можа быць узбуджана крымінальная справа.
комментарии: 0
В России расстреляли митинг оппозиции
01/26/2008 - 20:47 / Хартыя'97
В российском городе Назрань, где на сегодня был запланирован оппозиционный митинг против коррупции власти в Ингушетии, произошли столкновения демонстрантов с ОМОНом. По предварительным данным, есть пострадавшие. В районе оцепленной войсками площади Согласия – места проведения митинга – была стрельба, сообщает корреспондент русской редакции радио "Свобода". Сотрудники милиции задержали группу протестующих после того, как со стороны манифестантов в них полетели камни и бутылки с зажигательной смесью. По информации агентства REGNUM, милиционеры задерживают и избивают собравшихся дубинками. Как сообщает агентство, в акции приняли участие около 300 молодых людей, сумевших пробиться сквозь милицейские кордоны. Один раненый доставлен в больницу. Два корреспондента радиостанции "Эхо Москвы" – Владимир Варфоломеев и Роман Плюсов – задержаны на Площади Согласия в Назрани. Они успели рассказать о том, что Площадь Согласия была оцеплена плотным кордоном милиции и спецназа. Все подходы к ней перегорожены строительной техникой. Как сообщает newsru.com, к 10 часам по московскому времени на площади и вокруг нее стояли сотрудники милиции и несколько машин ДПС. Примерно около 80-100 человек. Чуть дальше от них - сотрудники неизвестной силовой структуры в камуфляжной форме. Все они в касках с защитными шлемами и вооружены автоматами и дубинками. Большое количество военных сопровождали 2 БТРа, грузовой "Урал", бронированные УАЗы. Накануне, 25 января, с призывом не участвовать в несанкционированном мероприятии к жителям республики обратился первый заместитель прокурора РИ Гелани Мержуев. Муфтий республики Иса Хамхоев также призвал людей быть благоразумнее и не поддаваться на уговоры организаторов митинга. Он заявил, что все вопросы можно обсудить в более спокойной обстановке.
комментарии: 0
Польскія ўлады пагадзіліся выканаць умовы мытнікаў
01/26/2008 - 20:39 / ЕРБ
Пасля 12-гадзінных перамоў у Міністэрстве фінансаў Польшчы мытнікі і прадстаўнікі ўлады здолелі выпрацаваць прапановы рашэння праблем супрацоўнікаў Мытнай службы. Двухбаковая дамова прадугледжвае павелічэнне заробку мытнікаў на 500 злотых (230 долараў). У хуткім часе павінен быць падрыхтаваны законапраект "Аб Мытнай службе", у якім не будзе шэрагу карных запісаў, якія існуюць адносна іншых службаў, паведамляе “Польскае радыё”. У дамове таксама гаворыцца, што як мінімум кожныя 5 гадоў мытнік мае права на павышэнне. Да 15-га траўня кіраўнік Мытнай службы павінен прадставіць законапраект, мэтай якога з’яўляецца ўніфікацыя працоўных кантрактаў мытнікаў з кантрактамі іншых падобных катэгорыяў працаўнікоў. Аднак перамовы ў Варшаве яшчэ не сведчаць пра заканчэнне пратэсту мытнікаў. На сустрэчу ў сталіцу не прыехалі прадстаўнікі пратэстацыйнага камітэту "Беластоцкае пагадненне", паколькі ў павестку дня не былі ўключаныя іх патрабаванні. Уступныя пагадненні прадугледжваюць вяртанне мытнікаў на працу – прынамсі, да моманту правядзення наступных кансультацый.
комментарии: 0
J:MOPС адмовіліся выступаць на “Рок-каранацыі”
01/26/2008 - 20:36 / ЕРБ
Чыноўнікі Мінгарвыканкаму далі дазвол на ўдзел у “Рок-каранацыі” гуртоў з “чорнага” спісу. Але як даведалася Еўрарадыё, адзін з галоўных прэтэндэнтаў на атрыманне кароны гурт J:MOPС адмовіліся браць удзел у імпрэзе. Без тлумачэнняў прычын. У сераду арганізатары атрымалі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму дазвол на правядзенне “Рок-каранацыі”. Чыноўнікі зацвердзілі праграму канцэрту цалкам. Па словах заснавальніка музычнага фэсту Юрыя Цыбіна, пытанняў наконт удзелу ў канцэрце гуртоў з “чорнага спісу” – “Крамы”, N.R.M. і “Нейра Дзюбеля” – у чыноўнікаў не ўзнікла. Юры Цыбін: “Нам не забаранілі ні адной групы. Усе, каго мы замовілі, усе засталіся там, у спісе”. Па словах заснавальніка імпрэзы, арганізатары паспелі ўжо перагаварыць з усімі запланаванымі гуртамі-ўдзельнікамі і атрымалі ад іх пацверджанне на ўдзел. Акрамя J:MOPС. Юры Цыбін: “Адзіны гурт, з якім мы пакуль што не дамовіліся, гэта гурт J:MOPС. Ёсць падазрэнне, што ён не возьме ўдзел у сёлетняй “Каранацыі” ў якасці выканаўцы. Усе астатнія гурты на сённяшні дзень пацвердзілі свой удзел у гэтым канцэрце”. Па яго словах, “морсы” патлумачылі свой адказ тым, што нібыта менавіта ў гэты час будуць выступаць дзесьці за межамі Беларусі. Еўрарадыё звязалася з гітарыстам гурта Раманам Арловым. Але атрымаць хоць колькі-небудзь уцямную інфармацыю ад яго апынулася вельмі складана. Раман Арлоў: “Ведаеце, я без каментароў толькі магу пакінуць гэта пытанне. Справа ў тым, што не я прымаю гэта рашэнне. Я мог бы сказаць вам штосьці асобна, але гэта будзе не вельмі карпаратыўна. І ўвогуле, нават гэтага я не казаў”. Еўрарадыё не ўдалося высветліць нават яго прыватнае стаўленне да “Рок-каранацыі” як з’явы ў музычным жыцці Беларусі. Раман Арлоў: “Я б не хацеў, каб вы ад мяне пісалі хоць нейкі тэкст. Калі вы не будзеце даваць гэты тэкст… Але ж вы ўсё адно будзеце! Таму я нічога казаць не буду. Нуль кілабайт інфармацыі”. Але як Еўрарадыё стала вядома з іншых дасведчаных крыніц, адмова ўдзельнічаць у “Рок-каранацыі” ніякім чынам не звязаная з замежнымі гастролямі J:MOPС. Справа ў тым, што 25 лютага вакаліст гурта з’язджае на адпачынак у Чэхію. Вось і ўвесь сакрэт. Па словах заснавальніка “Каранацыі” Юрыя Цыбіна, арганізатары не будуць крыўдаваць на “морсаў”, калі яны не выступяць на канцэрце. Нават узнагароды не пазбавяць. Калі J:MOPС яе атрымаюць. Юры Цыбін: “Гэта ніяк не будзе ўплываць на вынікі. Калі яны атрымаюць нейкі прыз, я прапаную кіраўнікам гурта, мэнэджэрам, каб яны папрысутнічалі на “Каранацыі” і атрымалі той прыз”. Арганізатары, па яго словах, абяцаюць гледачам сапраўднае музычнае шоў высокага ўзроўню. Зараз усе намаганні накіраваныя менавіта на гэта. Юры Цыбін: “Над гэтым зараз і працуем – каб усё адпавядала вышэйшаму ўзроўню. І мы павінны даказаць, што зробім гэта. Незалежна ад таго, хто нам дапамагае, хто не дапамагае. Мы паспрабуем зрабіць класны канцэрт”. Па большасці намінацый журы ўжо вызначыла галоўных прэтэндэнтаў. Сюрпрызаў там няма. Як і прадказваў заснавальнік “Рок-каранацыі” ў мінулым рэпартажы Еўрарадыё, у асноўным там прадстаўленыя генералы айчыннага рок-н-ролу. Але адзін сюрпрыз, кажа, усё ж такі будзе. Гэта – хто атрымае Рок-карону 2007 года. Юры Цыбін: “Галоўны сюрпрыз у тым, што на сённяшні дзень я не ведаю, хто атрымае галоўную Рок-карону. На ўсіх мінулых “Каранацыях” я гэта ведаў, а сёлета не ведаю”. Даведка Еўрарадыё. “Рок-каранацыя 2007” вызначыць Праект года «Праектам» лічыцца музычны матэрыял, выдадзены на гукавым носьбіце, пад пэўнай канцэпцыяй, запісаны, як правіла, удзельнікамі розных музычных калектываў, могуць уключацца супольныя музычныя праекты, складанкі розных выканаўцаў, складанкі лепшых песень калектыву, выдадзеныя канцэртныя запісы, сайд-праекты, трыб'юты ды іншае. Крытэры адбору: а) якасць запісанага матэрыялу, б) канцэптуальнасць, актуальнасць і навізна праекту, в) рэакцыя рынку – продажы + водгукі ў СМІ. Прэтэндэнты: Песьні Свабоды — 3. Складанка. Сузор'е – Песня пра зубра Вайцюшкевіч Зміцер – Калыханкі Хатынь: Tacet, Sed Loquitur J:МОРС — Ледоколы. Live Народны альбом. Live Дударскі фэст Басовішча- XVII Альбом года Разглядаюцца ўсе альбомы альтэрнатыўных выканаўцаў ва ўсіх жанрах, якія датуюцца 2007 годам. Пры складанні спісаў намінантаў улічваліся наступныя крытэры выбару: 1. Наяўнасць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасць і адпаведнасць сусветным музычным тэндэнцыям 2. Актыўная канцэртная дзейнасць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фестывалях і г.д.) 3. Актыўная прысутнасць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-хіт-парадах і г.д.) Прэтэндэнты: J:МОРС — Адлегласць N.R.M. — 06 Крама — Усё жыцьцё - дзiўны сон Крамбамбуля — Сьвяточная Зьмiцер Вайцюшкевiч & WZ–Orkiestra — Лірыка Ляпіс Трубяцкой — Капитал Neuro Dubel — Stasi Песня года Разглядаюцца ўсе песні беларускіх выканаўцаў, незалежна ад мовы выканання, якія падпадаюць пад фармат цырымоніі і якія стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы. Крытэры адбору: а) запамінальнасць, б) згадкі ў СМІ, тэле- і радыё-ратацыі, перамогі ў інтэрнэт і радыё-хіт-парадах Прэтэндэнты: N.R.M. – Менск і Мінск J:МОРС – Ледоколы beZ bileta – Никогда не умирай Ляпис Трубецкой — Капитал Крама – Стэфка. Праз 20 год Neuro Dubel - Край Традыцыі і сучаснасць Разглядаюцца ўсе альбомы выканаўцаў, што працуюць у рэчышчы world-music і старадаўняй музыкі (этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняя музыка). Прэтэндэнты: Testamentum Terrae – Слаўны паніч Бан-Жвірба – Забабоны OSIMIRA – Druva Сяржук Сокалаў-Воюш - Песьні лісоўчыкаў Юр'я - Рай коню Адкрыццё году Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія выдалі ў 2007 годзе дэбютны альбом і засведчылі сваю актыўнасць цягам года, стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы і перыядычна выступалі на сцэнічных пляцоўках у краіне і па-за яе межамі. Прэтэндэнты: Детидетей - Конверты для снов Indra - Cонцаварот M.L.A. - Такие же, какими были всегда Прарыў году Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія ўжо існавалі да 2007 году, але засведчылі надзвычайную актыўнасць цягам азначанага года. Улічваецца наяўнасць якасна запісанага аўдыёматэрыялу, актыўная канцэртная дзейнасць, поспех на беларускіх і міжнародных фестывалях, сталая прысутнасць у інфармацыйнай прасторы. Прэтэндэнты: Фляўс і Кляйн Tarpach Гурзуф Haіr Peace Salon Кліп года Разглядаюцца ўсе відэакліпы выканаўцаў, якія падпадаюць пад фармат фестывалю, знятыя цягам 2007 года і адпавядаюць наступным крытэрам: эфектыўнае спалучэнне гуку і відэа, наяўнасць аўтарскага рэжысёрскага стылю і ратацыі на айчынных і замежных музычных каналах. Прэтэндэнты: Ляпіс Трубяцкой - Капитал (рэж. Аляксей Церахаў) beZ bileta - Никогда не умирай (рэж. Мацвей Сабураў) J:МОРС – Ледоколы (рэж. Максім Сіры) Сяргей Пукст – Не было тебя (рэж. Максім Сіры) Neuro Dubel - Край (тэлеканал Белсат) Рок-Карона (гурт года) Пераможца вызначаецца па сукупнасці заслугаў: - Альбом - Перамогі ў фестывалях, конкурсах, актыўная канцэртная дзейнасць - Наяўнасць песень у тэле- і радыё-ратацыі, сталая прысутнасць у інфармацыйнай прасторы
комментарии: 0
Горадня: карыстацца “талеркамі” будуць падпольна?
01/26/2008 - 20:27 / Радыё Свабода
Сёньня ў Горадні жыхары дамоў на праспэкце Касманаўтаў, што маюць спадарожнікавыя антэны, павінны былі зьявіцца ў ЖЭС N6. Іх выклікалі, каб скласьці адміністрацыйныя пратаколы і спагнаць грошы за тое, што яны не дэмантавалі свае антэны тэрміновым чынам. Напярэдадні супрацоўніца ЖЭСу прайшла па кватэрах і дала ўладальнікам спадарожнікавых антэнаў падпісаць паперу аб тым, што яны папярэджаны. У паперы было напісана: “Вам неабходна ў тэрміновым парадку прыбраць з фасаду будынка, адрамантаванага за кошт сродкаў капітальнага рамонту, самавольна ўсталяваную спадарожнікавую антэну”. Далей гаварылася, што “матэрыяльныя страты фасаду будынка” будуць спагнаныя з жыхароў. Максім Гармаш паперу падпісаў, але ісьці ў ЖЭС адмовіўся. Па-першае, кажа ён, капітальны рамонт зроблены за кошт жыхароў, штомесяц на яго спаганяюць дванаццаць тысяч рублёў. Гармаш: “Мы вырашылі абараняцца да канца, зьвярнуліся да юрыстаў. Яны што нам сказалі: новы кодэкс аб адміністрацыйных парушэньнях у гэтым ЖЭСе, напэўна, далей вокладкі не чыталі. Чаму? Таму што ёсьць асноўныя нормы, якія называюцца “час дзеяньня прававога акту”. Сутнасьць у тым, што новыя нормы, што пагаршаюць правы грамадзянаў, яны адваротнай сілы ня маюць”. Спадарожнікавую антэну спадар Гармаш мае сем гадоў, і дагэтуль яна нікому не перашкаджала, кажа ён. Намесьнік начальніка Жыльлёва-рамонтна-эксплюатацыйнага прадпрыемства Кастрычніцкага раёну Горадні па ідэалёгіі Леанід Абражэвіч пагадзіўся высьветліць — адкуль зыходзіць ініцыятыва аб здыманьні спадарожнікавых талерак. І вось што ён даведаўся: з 1999 году існуюць правілы карыстаньня жылымі памяшканьнямі, паводле якіх забараняецца самавольна ўсталёўваць антэны. ЖРЭП дадзена распараджэньне выдаць усім прадпісаньне на здыманьне антэнаў, паступіла яно з гарвыканкаму, сказаў спадар Абражэвіч. Тады мы пацікавіліся ў начальніка іншага ЖЭСу, ён сказаў, што не атрымліваў ніякіх распараджэньняў і здымаць спадарожнікавыя антэны не зьбіраецца. Легальна ўсталяваць спадарожнікавую антэну нельга? Мы зьвярнуліся па тлумачэньні да адваката Ўладзімера Кісялевіча: наколькі законнымі выглядаюць спробы ліквідаваць “талеркі” на дамах? Кісялевіч: “Яны павінны, калі нешта рабіць, то рабіць за свой кошт, людзям заплаціць грошы за нанесеныя страты, карацей, за антэны. І за маральныя страты таксама, бо тут мова ідзе ўжо аб абароне правоў спажыўцоў”. Праўда, зазначае адвакат, колькі ён ні зьвяртаўся ў абароне правоў спажыўцоў, гарадзенскія суды ніколі не задавальнялі гэтыя скаргі. Тупіковасьць сытуацыі яшчэ ў тым, што, як аказваецца, не існуе рэальнага мэханізму ўсталяваньня спадарожнікавай антэны. Нельга пайсьці напісаць заяву і атрымаць афіцыйны дазвол, няма такой практыкі, сказаў нам адзін з супрацоўнікаў камунальнай службы. Адзін з гарадзенцаў, які, дарэчы, слухае праз “талерку” Радыё Свабода, прызнаўся нам, што рыхтуецца да горшага — да поўнай забароны спадарожнікавых антэнаў. Спадар: “Я зьбіраюся, калі што, проста ў пакоі выгарадзіць нішу для антэны. Я ўжо пытаўся ў таго, хто займаецца антэнамі. Ён сказаў, што трэба, каб шкла не было, карацей адчыняць вакно і тады прымаць сыгнал”. Вось так некаторыя гарадзенцы зьбіраюцца “падпольна” карыстацца антэнамі, калі іх загадаюць прыбраць з фасадаў дамоў. Дарэчы, змаганьне з “талеркамі” распачалі ўлады Туркмэніі. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, аб гэтым распарадзіўся прэзыдэнт Курбанкулы Бэрдымухамэдаў. Ён лічыць, што спадарожнікавыя антэны на фасадах і дахах “нявечаць аблічча гарадоў”.
комментарии: 0
Вызвалілі Юрыя Лявонава
01/26/2008 - 05:53 / svaboda.org
Юры Лявонаў стаў трэцім палітвязьнем, вызваленым за апошні тыдзень, зазначае Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
комментарии: 0
Жыхароў вуліцы Маркса выселяць на ўскраіны
01/26/2008 - 00:25 / «Комсомольская правда» в Белоруссии»
Людзі, якія ўсё жыцьцё жылі на вуліцы Маркса, ня хочуць пераяжджаць у новабудоўлі. Пры пераезьдзе яны страцяць боль за сотню тысяч даляраў. Пад адсяленьне пойдзе больш за 80 кватэр. Не пашанцавала дамам № 7, 9, 19, 21 па Карла Маркса і дому № 17 па Валадарскага. — Я тут жыву з 1954 году, — плача 85‑гадовая Аляксандра Фядосаўна з 17‑га дому. — У мяне тут дзеці нарадзіліся й вырасьлі, а цяпер нас немаведама куды перасяляюць… Паводле архітэктурнага пляну вуліца Маркса мусіць стаць пешаходнай, а ў гэтых дамаз разьмесьціцца трохзорная гасьцініца, казіно, гандлёвы цэнтар. Дом № 21а зьнясуць, на ягоным месцы зробяць стаянку. — Нас ніхто не спытаў, ці хочам мы пераяжджаць! — абураецца Віктар Міхайлавіч. — Няўжо ж мы пагадзіліся б ехаць у голыя сьцены на ўскрайку гораду?! Абурэньне жыхароў падмацоўваецца лічбамі: кожны зь іх на пераезьдзе страціць больш за 100 тысяч даляраў. Напрыклад, у Аляксандры Фядосаўны трохпакаёвая кватэры агульнай плошчай 110 мэтраў. Рынкавая цана квадратнага мэтра ў дамах па вуліцы Карла Маркса каля 3700 даляраў. У Лошыцы (гэты спальны раён згадвалі перад жыхарамі чыноўнікі) бабульцы дадуць тыя самыя 110 мэтраў. Але тут мэтар каштуе 1700 даляраў. У выніку толькі Аляксандра Фядосаўна страціць 220 тысяч даляраў! АФІЦЫЙНА — Што гэта за пешаходная вуліца з жыхарамі? Нідзе ў сьвеце такога няма, каб у пешаходнай зоне хадзілі людзі й разглядалі бялізну на гаўбцах! Перасяляць людзей будзем у новабудоўлі, у які раён, пакуль невядома. Гэта будзе не адразу, кагосьці сёлета, кагосьці налета, — патлумачыў «Камсамолцы» дырэктар УКБ Ленінскага раёну Леанід Казакоўскі. — Калі Менгарвыканкам зацьвердзіць праект, пачнецца паступовы працэс адсяленьня. — Новыя кватэры жыхарам будуць выдаваць такога ж мэтражу, як і старыя. — Так, гэтак закладзена ў Жыльлёвым кодэксе. Альбо кватэра ня меншай плошчы, альбо грашовая кампэнсацыя. Па якіх цэнах, пакуль не скажу. Ацэнку кватэр на гэтай вуліцы мы яшчэ ніколі не замаўлялі. — А калі жыхары ўсё ж такі адмовяцца пераяжджаць? — Ёсьць працэс адсяленьня праз суд. У Менску штомесяц адсяляюцца дзясяткі кватэраў. Гэта ня першыя і не апошнія дамы.
комментарии: 0
Кіраўніка «Белнафтахіма» пачнуць судзіць 12 лютага
01/26/2008 - 00:21 / Хартыя'97
Вярхоўны Суд Беларусі прыступіць да разгляду крымінальнай справы былога кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага 12 лютага гэтага года, паведаміў БелТА старшыня Вярхоўнага Суду Валянцінаў Сукала. "Справа Бароўскага прызначаная на 12 лютага", – сказаў Валянцінаў Сукала. Аляксандр Бароўскі абвінавачваецца па трох складах злачынстваў: крадзеж, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і разгалашэнне службовай тайны. Крымінальная справа ў дачыненні былога кіраўніка "Белнафтахіма" узбуджаная па ч.4 артыкула 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў адмыслова буйным памеры), ч.3 артыкула 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое ўчыніла буйную шкоду), а таксама ч.2 артыкула 375 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае разгалашэнне звестак, якія з’яўляюцца службовай тайнай). Былы кіраўнік канцэрна можа быць датычны да крадзяжу $1,6 млн. Разам з Бароўскім былі затрыманыя некалькіх кіраўнікоў канцэрна "Белнафтахім" і шэрагу камерцыйных структур. Справа па абвінавачванні ў карупцыі былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" паступіла ў Вярхоўны суд на пачатку снежня 2007 года. Расследаванне вёў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015