Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Плохие чиновники избираются хорошими гражданами, которые не голосуют.
Джордж Джин Натан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3
16 19
     
Дата
У Горадні адкрылася выстава швэдзкай графікі
01/19/2008 - 01:18 / Радыё Свабода
У Горадні ў гісторыка-архэалягічным музэі сёньня адкрылася выстава швэдзкай графікі 1980-2005 гадоў з калекцыі караля Карла ХVІ Густава. Выставу адкрыў консул Швэцыі Стэфан Эрыксан. У Горадню таксама прыехала група мастакоў з гэтай краіны. На выставе прадстаўленыя работы шаснаццаці графікаў: васьмі жанчын і васьмі мужчынаў. Карэспандэнт: “Сёньня ў Горадні ў каралеўскім замку ўпершыню выстава швэдзкай графікі, прычым з калекцыі швэдзкага караля. І міжволі ўзгадваецца, што менавіта трыста гадоў назад швэды ўжо былі ў Горадні. Напачатку лютага 1708 году ў горад увайшоў кароль Карл ХІІ з атрадам з шасьцісот чалавек, а раней тут быў расейскі гарнізон. І ў сувязі з гэтым я зьвяртаюся да швэдзкага консула Стэфана Эрыксана: скажыце, калі ласка, ці ведаеце вы, што ў Горадні ўжо бывалі швэды, швэдзкі кароль?” Эрыксан: “Я троху ведаў пра тое, што швэды бывалі ў Горадні, праўда, дакладна, я, канешне, ня ўсё ведаю. Я ня ведаў, што ў лютым будзе нават гістарычны юбілей нашага прыходу… Гісторыя – гэта цікава, але сёньня мы хацелі паказаць сучасную швэдзкую культуру, таму мы прывезьлі выставу графікі і спадзяемся, што яна выклікае цікавасьць гарадзенскіх гледачоў”. Карэспандэнт: “Я бачу, што мастак Алесь Сураў уважліва разглядае творы з калекцыі швэдзкага караля. Гэта сэнатарская заля Новага замку, дзе адбыўся “маўклівы сойм” і перастала існаваць Рэч Паспалітая. Калісьці тут былі мастацкія калекцыі апошняга караля, потым яны зьніклі, а вось сёньня тут карціны з калекцыі караля швэдзкага. Якія пачуцьці ў цябе гэта выклікае?” Сураў: “У нас ад каралёў толькі й залі рэдкія засталіся, дзякуй Богу. А ў Швэцыі засталіся і каралі, якія могуць апекавацца мастацтвам. У нас жа ніхто мастацтвам не апякуецца, мастацтва ў нас на апошніх задворках. Таму ў мяне зайздрасьць, што ў Швэцыі кароль апякуецца мастацтвам”. Карэспандэнт: “Я сустрэў таксама вядомага за мяжой гарадзенскага графіка Юрыя Якавенку. Юры, ня так даўно вашыя карціны выстаўляліся ў Стакгольме, і выставу наведаў асабіста кароль гэтай краіны, так?” Якавенка: “Так, і тут прысутнічае са швэдзкага боку адзін чалавек, які параіў каралю паглядзець маю выставу, і ён прыехаў з прыватным візытам. Я быў уражаны і бегаў па Горадні як на крылах, таму што ня кожны раз выставу наведваюць каралеўскія асобы, а ў маім жыцьці тым больш гэта першы выпадак”. Юры Якавенка перад нашай размовай таксама гутарыў з швэдзкімі мастакамі аб тым, што цяпер у Горадні выстава сучаснай графікі, але швэды маюць вельмі цікавую графіку ХІХ-пачатку ХХ стагодзьдзя, і было б цікава таксама ўбачыць яе. Яны зацікавіліся прапановай і сталі абмяркоўваць магчымасьць, каб у Швэцыі паказаць беларускую графіку 1950-70-х гадоў. Але паўстаюць фінансавыя пытаньні: арганізацыя, транспартаваньне, страхоўкі твораў мастацтва, кажа Юры Якавенка. Таму швэды будуць падключаць Швэдзкі інстытут, міністэрства культуры. Зь беларускага боку таксама трэба будзе шукаць фінансаваньне, але за год-два абмен такімі выставамі наладзіць магчыма, мяркуе гарадзенскі мастак.
комментарии: 0
Тры гады ўзмоцненага рэжыму – за карыкатуры на прарока
01/19/2008 - 01:16 / Радыё Свабода
Менскі гарадзкі суд пакараў былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова трыма гадамі пазбаўленьня волі. Упершыню ў сучаснай Беларусі ўжыты артыкул Крымінальнага кодэксу аб распальваньні рэлігійнай варожасьці. Прычым Аляксандра Зьдзьвіжкова прызналі вінаватым у тым, што ён зрабіў гэтае злачынства праз злоўжываньне службовым становішчам, што абцяжвае яго віну. За гэта маглі даць і 10 гадоў зьняволеньня. Далі тры. Аднак адбываць пакараньне журналіст будзе ў калёніі не звычайнага, а ўзмоцненага рэжыму.
комментарии: 0
Беларусь перапрадасьць Ірану сыстэмы С-300?
01/19/2008 - 01:14 / Радыё Свабода
Беларусь, а не Расея будзе прадаваць у Іран сыстэмы проціпаветранай абароны С-300. Гэта цьвердзіць брытанская прыватная выведчая кампанія «Jane's». Раней у друк траплялі паведамленьні пра падпісаньне чарговага расейска-іранскага кантракту аб пастаўках Тэгерану гэтых зэнітных ракетных сыстэм. Экспэрты лічылі, што тым самым Расея процідзее намерам ЗША правесьці сілавую акцыю на Блізкім Усходзе. Як паведамляе «Jane's», на гэты час Тэгеран знаходзіцца на стадыі заключных перамоваў зь Менскам. Сыстэмы С-300 былі да нядаўняга часу разгорнутыя ля Менску як частка апэратыўнай канфігурацыі проціракетнай абароны Беларусі. Крыніца ў сыстэме беларускай вайсковай прамысловасьці паведаміла брытанскай кампаніі, што канчатковая цана ўгоды пакуль што не названая, аднак беларускі бок нібыта просіць ад Ірану 140 мільёнаў даляраў за дзьве сыстэмы С-300 – уключна з тэхнічным абслугоўваньнем і падрыхтоўкаю кадраў. Паводле крыніцы, такая цана зьяўляецца даволі высокай для дастаткова старых ракет. З гэтага робіцца выснова, што цэны адлюстроўваюць наяўнасьць неадкладнай патрэбы Ірану ў такіх сыстэмах.
комментарии: 0
Прадпрымальнікаў штрафуюць і арыштоўваюць
01/19/2008 - 01:12 / Хартыя'97
Прадпрымальніца з Бабруйску Алена Мядзведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска. Прадпрымальніцу абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня. Нагадаем, што прадпрымальніцу затрымалі 17 студзеня ў Бабруйску. Пасля супрацоўнікі міліцыі даставілі яе ў Цэнтральны суд Менска. У той самы час актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алег Лыско 18 студзеня асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Барысаве. Пра гэта паведаміў лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў. Паводле яго слоў, 18 студзеня а 7 гадзіне да А.Лыско прыехала міліцыя, «каб суправадзіць яго ў суд». «Яны даставілі Алега спачатку ў міліцыю, а адтуль ужо ў суд, які пачаўся а 9 гадзіне. Я думаю, гэта спецыяльна было зроблена, каб усё прайшло як мага ціха і неўзаметку», – адзначыў В.Гарбачоў. Аднак, паводле яго слоў, на судзе прысутнічалі шматлікія калегі і знаёмыя актывіста прадпрымальніцкага руху.
комментарии: 0
Мусульмане супраць расправы над журналістам «Згоды»
01/19/2008 - 01:09 / http://charter97.org/
Сёння галоўнага рэдактара газеты «Згода» прысудзілі да 3 гадоў калоніі за публікацыю ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда. Дзеянні журналіста не могуць выклікаць ухвалы, аднак прысуд да зняволення за гэткую правіну шакаваў беларускую грамадскасць. Старшыня рэлігійнага аб'яднання «Духоўнае кіраванне мусульман у Рэспубліцы Беларусь» муфцій Ісмаіл Варановіч напярэдадні прысуду заявіў, што беларускія мусульмане супраць арышту журналіста. Старшыня рэлігійнага аб'яднання «Духоўнае кіраванне мусульман у Рэспубліцы Беларусь» муфцій Ісмаіл Варановіч быў выкліканы 11 студзеня ў суд у якасці сведкі па адноўленай крымінальнай справе былога намесніка рэдактара газеты «Згода» Аляксандра Здвіжкова. У гутарцы з прэс-службай БАЖ спадар Варановіч выказаў здзіўленне, што гэтая справа яшчэ не закрытая. Паводле яго слоў, ён не збіраўся патрабаваць пакарання для адказчыка. «Тады (пасля з'яўлення публікацый у «Згодзе» – заўв. рэд.) наша канфесія ўспрыняла гэта вельмі балюча. Так нельга рабіць – без прычыны абражаць духоўныя святыні… Але я не патрабаваў ніякага пакарання. Я хацеў, каб больш такіх здзеклівых карыкатур не друкавалі – каб выклікалі галоўнага рэдактара або адказнага за перадрук гэтых малюнкаў чалавека і зрабілі яму нейкую вымову. Маё патрабаванне было абмежаванае толькі гэтым… Я думаў, што гэтая справа ўжо даўно закрытая, а газета працуе», – гаворыць І.Варановіч. На яго думку, закрыццё газеты, і так занадта жорсткае пакаранне. І тое, што цяпер у дадатак судзяць рэдактара газеты, гэта цалкам непрымальнае. Нагадаем, менавіта зварот мусульманскіх суполак Беларусі ў праваахоўныя органы два гады таму стаў адной з прычын для пракурорскай праверкі, па выніках якой у лютым 2006 года была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці). 17 сакавіка суддзя Вышэйшага гаспадарчага суду Аксана Міхнюк задаволіла пазоў Міністэрства інфармацыі аб спыненні дзейнасці газеты. У сакавіку 2006 года Пракуратура РБ прад'явіла абвінавачванне рэдактару газеты «Згода» Аляксандру Здвіжкову па крымінальнай справе аб перадруку карыкатур.
комментарии: 0
Победа мормона из Мичигана
01/19/2008 - 01:06 / Время новостей
Кандидат в президенты США от Республиканской партии, экс-губернатор Массачусетса 60-летний Митт Ромни лидировал 15 января с 38,9% голосов на партийных предварительных выборах (праймериз). Проходили они в его родном штате Мичиган. До этого он проиграл партийное совещание (кокус) в Айове и праймериз в Нью-Гэмпшире, выиграв лишь кокус в крохотном Вайоминге.
комментарии: 0
Постполярный мир
01/19/2008 - 01:02 / Gazeta.ru
Президентские выборы в США привлекают внимание всего мира, особенно если интрига лихо закручена. Давно не было кампании, финал которой был бы настолько открыт, как теперь. Да и ставка выше, чем карьеры политиков или престиж партий. На кону вопрос об американском лидерстве в момент, когда мир вступает в самый, пожалуй, решающий период за последние четверть века.
комментарии: 0
Почему «нет»?
01/19/2008 - 00:58 / http://www.nmnby.org/
Попытки экспертного сообщества понять предстоящую трансформацию белорусского режима в последнее время предпринимаются все чаще. И это неудивительно. На внешний вызов (повышение цен на энергоносители) должен быть дан адекватный ответ, иначе судьба белорусской стабильности, а, следовательно, и самого режима окажется под угрозой. В качестве примера активности экспертов сошлюсь на статью Валерия Карбалевича «Возможна ли в Беларуси авторитарная трансформация?» («НМ», 17.09.07). Сам автор подобную трансформацию не исключает. Приведу два последних предложения статьи: «Рыночная трансформация под прикрытием левых лозунгов и популистской диктатуры. Почему бы нет?»
комментарии: 0
Пра клясавую салідарнасьць, аналітычную безадказнасьць і здані гдань
01/19/2008 - 00:50 / Радыё Свабода
Адмяніўшы льготы і пачаўшы кампанію фактычнай ліквідацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва, улады зрабілі нашмат больш для таго, каб у штодзённае жыццё беларускага грамадзтва вярнулася палітыка, чым, магчыма, усе патугі апазіцыі за некалькі гадоў. Прынамсі, дыскусіяў на палітычныя тэмы ў лазьнях я ня чуў дзесьці з пачатку тысячагодзьдзя.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015