Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Не дОлжно гордиться случайными неудачами противника. Уверенность в себе следует питать тогда только, когда превзойдены планы его
Фукидид
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« январь 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 3
16 17
     
Дата
Алесь Міхалевіч падаў у суд на «Советскую Белоруссию»
01/17/2008 - 17:52 / Наша Ніва
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч учора зьвярнуўся ў суд Савецкага раёну Менску з пазовам да газэты «Советская Белоруссия». Палітык абурыўся нядаўнім артыкулам “СБ” Арцёма Чалядзінскага «Крутой мираж». Там пісалася наступнае: «Яны (індывідуальныя прадпрымальнікі – ЗП), у большасьці сваёй простыя і добрыя людзі, якія не дасьведчаныя ў тым, што ў нас называецца тонкім словам «палітыка». Таму яны шчыра думаюць, што Міхалевіч-Мілінкевіч, якія ў жыцьці ня вырасьцілі і тым больш не прадалі ніводнага вядра бульбы, рэальна дапамогуць ім у спэцыфічных прадпрымальніцкіх праблемах». «На лецішчы маёй цешчы ў Крыжоўцы, як і ўсе беларусы, мы штогод саджаем бульбу. Я, як самы малады мужчына ў сям’і, прымаю ўдзел у справе вырошчваньня бульбы таксама пастаянна, таму мяне і абражаюць словы, што я ня вырасьціў ніводнага вядра бульбы», – кажа А.Міхалевіч. Ён зьбіраецца дамагацца таго, каб «Советская Белоруссия» надрукавала абвяржэньне гэтай інфармацыі на другой паласе, а таксама сплаціла маральную кампэнсацыю ў памеры 6160 рублёў – столькі каштуе пустое вядро для бульбы ў ГУМе. «Думаю, што перамагчы ў судзе абсалютна рэальна з гледзішча фармальнага заканадаўства, але паглядзім, што скажа суд», – кажа Міхалевіч.
комментарии: 0
Солидарность пугает режим
01/17/2008 - 17:49 / Хартыя'97
Суды над задержанными 16 января активистами молодежных организаций проходят сегодня в суде Центрального района. Людей арестовывают на 10-15 суток за участие в акциях солидарности. Несколько активистов были арестованы вчера прямо в суде Центрального района, когда те пришли поддержать активистку Юлию Сивцова, которую судили за участие в митинге предпринимателей 10 января. Сегодня активистов обвинили в суде в «мелком хулиганстве». активист «Моладзи БНФ» Франак Вячорка был арестован на 15 суток. Приговор вынесла судья Татьяна Павлючук. Активист Моладзи БНФ Антон Калиновский – 10 суток, судья Татьяна Павлючук. Активистов, схваченных вчера на акциях солидарности, обвинили в «участии в несанкционированном мероприятии». Активистка «Маладога Фронту» Катерина Галицкая арестована на 15 суток, судья Алексей Бычко. Активистка «Маладога Фронту» Катерина Краснова – 15 суток, судья Алексей Бычко. Активист гражданской кампании «Джинс – за свободу» Максим Венярский – 10 суток, судья Татьяна Павлючук. Прокомментировать жесткие приговоры молодежи пресс-центр Хартии'97 попросил известного правозащитника Валентина Стефановича: -- Все суды над активистами проходят фактически в закрытом режиме. На процессы не пускают правозащитников и журналистов. Более того, судья не заслушивает свидетелей со стороны защиты! Показания сотрудников ОМОНа очень пространные: в протоколах они пишут, что задержанные вчера в суде активисты якобы «ругались матом», когда выходили из милицейской машины, чтобы пройти в РУВД. Но почему они попали в эту машину – ни слова! Обвиняемым даже не дают ознакомиться с материалами дела. На моих глазах в суде арестовали парня, который заснял на мобильный телефон, как милиционер грубо отпихивал фотокорреспондента и не давал ему пройти в суд. За это парня задержали. Нам известно, что Юрася Станкевича ударили в РУВД по голове, требуя, чтобы он признался в участии в несанкционированном мероприятии. Сейчас очевидно, что людей интернируют перед акцией 21 января. У нас есть информация, что людей, которые арестованы и находятся в спецприемнике на Окрестина, допрашивают в качестве свидетелей в уголовном деле по факту проведения акции 10 января. Режим явно напуган.
комментарии: 0
НАТО, Украина и Бухарестский саммит: в дебрях нелинейного треугольник
01/17/2008 - 04:40 / glavred.info
С началом 2008 года развитие событий в Украине явно пошло в ускоренном ритме. Обнажились основные политические проблемы, которые станут предметом дискуссии в парламенте и обществе. Названы главные внешнеполитические задачи, поставлены цели, обозначены ориентиры. И, тем не менее, во всем происходящем присутствует явное ощущение недосказанности.
комментарии: 0
Березовский работает по «плану Путина»?
01/17/2008 - 04:20 / proua.com
Многое из того, что Борис Березовский делает в СНГ, совпадает с интересами Кремля, использующим любую смуту в лагерях демократов для усиления своего влияния. В минувшую пятницу известный украинский журналист Вахтанг Кипиани на пресс-конференции обратился к коллегам: «Я вас прошу, если вы освещаете события в Грузии, то, говоря о Бадри Патаркацишвили, имейте в виду Бориса Березовского». Для пущей ясности он перевел фамилию грузинского магната на русский язык: «Патар – отец, каци – маленький, швили – сын. Патаркацишвили – сын маленького человека».
комментарии: 0
Советы посторонних
01/17/2008 - 04:07 / Белорусы и рынок
Теперь, когда впервые после 1996 года опять встала проблема выбора стратегии дальнейшего развития страны, обострилась борьба и в сфере идеологии. В частности, активизировались сторонники реставрации сталинского социализма.
комментарии: 0
Епископы протестантских церквей выступили против БРСМ
01/17/2008 - 03:55 / "Белорусский Партизан"
Главы протестантских конфессий Беларуси 15 января подписали обращение к главе Администрации президента и Министру образования, в котором выразили свою озабоченность тем, что «администрация учебных заведений принуждает учащихся в обязательном порядке вступать в общественные организации, в частности в Белорусскую республиканскую пионерскую организацию (БРПО) и БРСМ». Об этом «Белорусскому партизану» сообщили в Информационном центре «Евангельская Беларусь». «Ни мы, ни наши дети не желаем иметь ничего общего с организациями - духовными наследниками прежних коммунистических атеистических союзов. Мы считаем, что насильственная запись в подобные организации нарушает принципы добровольности, равноправия и демонополизации», - говорится в заявлении.   Также было подписано обращение к главе Администрации президента, Министру информации, а также главному редактору газеты "Советская Белоруссия" и председателю Белтелерадиокомпании, с призывом прекратить рекламу в прессе и на телевидении всевозможных оккультных практик и верований. «Сегодня стало модным пользоваться услугами мастеров таро, специалистов парапсихологии, экстрасенсов, ясновидящих, знахарей. Кодирование от алкоголизма и табакокурения преподносится едва ли не как панацея от этих зависимостей. Спиритизмом занимаются даже в школах. И в авангарде всего этого выступает телевидение и пресса, принося эту духовную «отраву» в каждый дом, каждую семью! - заявляют епископы. - Мы убеждены, что нездоровый интерес к потустороннему миру, попустительство и даже содействие распространению колдовства среди населения - это тревожный знак духовной деградации нашего общества, потеря им традиционных христианских ценностей. Верим, что единственным решением этой проблемы является возвращение всего нашего народа к Богу, к Его вечным, испытанным временем истинам, возвращение к христианской морали. Призываем прекратить любую рекламу оккультного характера».
комментарии: 0
Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце
01/17/2008 - 03:47 / Радыё Свабода
Сёньня a 18‑й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта‑выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта‑выдатніка.
комментарии: 0
Беларусь купляе расейскія ЗРС С-400
01/17/2008 - 03:43 / Хартыя'97
Беларусь, якая закупляе ў Расеі зенітна-ракетныя комплексы С-300, разглядае пытанне аб магчымасці набыцця новых зенітна-ракетных сістэм С-400. Гэта пацвердзіў старшыня дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Мікалай Азаматаў, перадае NEWSru.com. "Беларусь у будучыні, верагодна, закупіць расейскую зенітную ракетную сістэму С-400 "Трыумф", – паведаміў ён журналістам у сераду. Нагадаем, у жніўні мінулага года паведамлялася, што Беларусь звярнулася да Расеі з заяўкай аб пастаўцы двух дывізіёнаў ЗРС С-400 "Трыумф" да 2010 года. Але тады крыніцы ў расейскім ваенна-прамысловым комплексе РФ паведамілі, што ўсе вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў расейскага ВПК будуць занятыя выкананнем замоў для ўласнага войска. Тады ж гендырэктар НВА "Алмаз" Ігар Ашурбейлі заявіў, што цягам двух найбліжэйшых гадоў "Трыумф" неабходна абкатаць у войсках, а потым, пасля ліквідацыі магчымых недахопаў, у 2009 годзе падрыхтаваць прадукцыю да экспартных паставак. Па словах Азаматава, "інтарэс Узброеных сілаў рэспублікі да сістэмы выкліканы вынікамі выпрабаванняў ЗРС С-400, прыняццем яе на ўзбраенне і пастаноўкі на баявое дзяжурства ў войскі СПА Расейскай Федэрацыі, а таксама з улікам тактыка-тэхнічных характарыстык сістэмы, якія значна ўзраслі ў параўнанні з ЗРС С-300", паведамляе РІА "Новости". "Паводле інфармацыі расейскага боку, не выключана, што пастаўкі ЗРС С-400 на экспарт могуць пачацца ўжо з 2009 года. Прынамсі, кіраўніцтва НВА "Алмаз" не адмаўляе магчымасці правядзення адпаведных перамоваў аб пастаўках дадзенай сістэмы на экспарт", – сказаў Азаматаў. Паводле дадзеных ваенна-прамысловага камітэта Беларусі, зенітная ракетная сістэма С-400 "Трыумф" цяпер праходзіць у войсках СПА Расеі дасведчаную эксплуатацыю. Паводле яе вынікаў будуць ліквідаваныя выяўленыя недахопы, праведзеныя неабходныя дапрацоўкі матэрыяльнай часткі сістэмы і дакументацыі. Эксплуатацыя падоўжыцца цягам двух гадоў, і толькі пасля гэтага расейская прамысловасць да 2015 года пачне абсталёўваць серыйнымі ЗРС С-400 найперш уласныя войскі СПА. Цяпер на тэрыторыі Беларусі на баявым дзяжурстве стаяць тры комплексы С-300. Летась Беларусь пранансавала куплю расейскіх ракетных комплексаў "Іскандэр". У Расеі растлумачылі, што гэта "асіметрычны адказ" на разгортванне элементаў ПРА ЗША ў Еўропе, а таксама мяжа супраць НАТА. Колькі "Іскандэраў" купіць Беларусь, пакуль не паведамлялася, але вядома, што яна атрымае іх па льготных цэнах. Характарыстыкі ЗРК С-400 "Трыумф" Зенітна-ракетны комплекс (ЗРК) С-400 "Трыумф" прызначаны для замянення ЗРК сямействаў С-300 і С-200 і валодае падвышанай эфектыўнасцю пры барацьбе з новымі тыпамі мэт – лятальнымі апаратамі, выкананымі з выкарыстаннем тэхналогіі Stealth, маларазмернымі крылатымі ракетамі, а таксама балістычнымі ракетамі, радыус дзеяння якіх не перавышае 3500 км, а хуткасць палёту не перавышае 4,8 км/с. На адной пускавой усталёўцы могуць размяшчацца 4 ракеты звышвялікай далёкасці (да 400 км). Яна можа знішчаць самалёты за межамі радыёбачнасці наземных лакатараў навядзення. Палігонныя выпрабаванні ЗРК C-400 праводзіліся на палігоне Капусцін Яр з пачатку 1999 года па травень 2003 года. Сістэма C-400 стваралася кааперацыяй распрацоўнікаў, у якую ўваходзяць цэнтральнае КБ "Алмаз", Машынабудаўнічае КБ "Факел", Навасібірскі НДІ вымяральных прыбораў, КБ спецыяльнага машынабудавання і іншыя прадпрыемствы. Па крытэры "эфектыўнасць" "Трыумф" амаль у 3 разы пераўзыходзіць аналагічныя ўзоры, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні.
комментарии: 0
Лічба дня: 150-е месца з 157 краінаў сьвету
01/17/2008 - 03:41 / Радыё Свабода
Такая пазыцыя Беларусі паводле індэксу эканамічнай свабоды, які ўжо 14 гадоў запар падлічваюць амерыканскі дасьледны фонд "Heritage Foundation" і газэта “The Wall Street Journal”. Паводле ўзроўню эканамічнай свабоды Беларусь займае апошняе месца ў Эўропе, а ў сьвеце знаходзіцца побач з такімі краінамі, як Іран, Туркмэністан, Бірма, Лівія, Зымбабвэ, Куба і КНДР. У рэйтынгу краіны ацэньваюцца паводле 10 паказчыкаў: ступені эканамічных, гандлёвых свабодаў, інвэстыцыйнай адкрытасьці, умяшаньня дзяржавы ў эканоміку, ступені карупцыі і г.д. Кожны зь іх вымяраецца па стобальнай шкале – 100 балаў адпавядаюць максымуму свабоды, 0 – мінімуму. Першае месца ў рэйтынгу займае Ганконг (90,3 бала), другое – Сынгапур (87,4 бала), трэцяе – Ірляндыя (82,4 бала). У дзесятку лідэраў увайшлі таксама Аўстралія, ЗША, Новая Зэляндыя, Канада, Чылі, Швэйцарыя і Вялікабрытанія. Суседка Беларусі – Літва , апынулася на 26-м месцы, Расея – на 134-м, паміж Украінай і Віетнамам. Кітай знаходзіцца на 126-й пазыцыі. Краіны, якія маюць значэньне індэксу ад 80 да 100, трапляюць у катэгорыю свабодных, ад 70 да 80 – збольшага свабодных, ад 60 да 70 – часткова свабодных, ад 50 да 60 – збольшага несвабодных, і ніжэй за 50 – рэпрэсіўных. Індэкс Беларусі – 44,7. Беларусь сёлета заняла 150 месца, такое ж, як і летась, але значэньне яе індэксу свабоды за год паменшылася, яна апынулася на ўзроўні трохгадовай даўніны. Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі, 1995-2000 2008  2007  2006  2005  2004  2003  2002  2001  2000  1999  1998  1997  1996  1995 44,7  46,45  46,85  46,31  43,07  39,72  39,01  38,01  41,29  35,4  37,99  39,78  38,66  40,38   Паводле справаздачы, асабліва заўважна эканамічная свабода зьменшылася ў Беларусі за мінулы год паводле свабоды гандлю (з 67,2 да 52,2), свабоды ад урадавага ўмяшаньня (з 60,3 да 35.5), свабоды ад карупцыі (з 26 да 21). У той жа час, крыху палепшылася сытуацыя зь бізнэс кліматам (з 55,7 да 58,6) і са свабодай у сфэры грашовай палітыкі (з 61,5 да 66,2). Але балянс у цэлым стаўся адмоўным. Калі казаць пра сьвет у цэлым, то істотна за год сытуацыя не зьмянілася. Экспэрты адзначаюць істотнае паляпшэньне сытуацыі ў Эгіпце і Манголіі. Паводле рэгіянальнага падзелу, рэгіёнам найбольшай эканамічнай свабоды зьяўляецца Эўропа, другі рэгіён, дзе індэкс вышэй за сярэдні ў сьвеце, – Амэрыка. Яе высокія паказчыкі забясьпечваюцца такімі краінамі, як ЗША, Канада, Чылі і Сальвадор, аднак паказчыкі Аргентыны, Балівіі, Вэнэсуэлы і Кубы цягнуць паказчык кантынэнту ўніз. У артыкуле ў “The Wall Street Journal”, прысьвечаным публікацыі сёлетняга індэксу, адзначаецца цікавая закамернасьць: даход на душу насельніцтва ў краінах, якія займаюць першыя 20% месцаў у індэксе эканамічнай свабоды, удвая большы, чым у тых, што знаходзяцца ў другіх 20% сьпісу, і ў 5 разоў болей, чым ў краінах, якія замыкаюць сьпіс. На думку газэты, гэта відавочная сувязь паміж эканамічнай свабодай і багацьцем. Да сёлетняй справаздачы па індэксу свабоды прыкладаецца дасьледваньне амэрыканскага эканаміста Карла Шрама, у якім паказваецца што эканамічныя посьпехі залежаць ня толькі ад разумнай макраэканамічнай палітыкі ўраду, але і ад дынамізму і здольнасьцяў прадпрымальнікаў краіны. Газэта цытуе францускага палітоляга і эканаміста Гі Сармана, які нагадвае, што гандлёвы бум, які дазволіў Эўропе падняцца з каленяў пасьля Другой Усясьветнай вайны, быў плёнам дзейнасьці не дыпляматаў, а прадпрымальнікаў. “Сёньняшнія прадпрымальнікі ва ўсім сьвеце маюць такія ж памкненьні і здольнасьці. Каб толькі палітыкі дазволілі ім быць свабоднымі!”, – піша францускі навуковец.
комментарии: 0
Затрыманых моладзевых актывістаў чакае суд
01/17/2008 - 03:19 / Радыё Свабода
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца дзесяць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, арыштаваных на Дзень салідарнасьці. Траіх затрымалі ў судзе Цэнтральнага раёну, аднаго на вуліцы каля трактарнага заводу, яшчэ шэсьць чалавек – на катку каля Палаца спорту. Маладзёны лічаць, што затрыманьні ёсьць прэвэнтыўнай мерай напярэдадні акцыі 21 студзеня супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі. Першымі ў міліцыю трапілі моладзевыя сябры партыі БНФ Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Алесь Станкевіч. Яны прыйшлі ў суд Цэнтральнага раёну Менску, каб падтрымаць сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, якія там прысутнічалі, а потым трох чалавек пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю. У міліцыі бацькам затрыманых адмаўляліся даць хоць якую-небудзь інфармацыю. Вінцук Вячорка паведаміў “Свабодзе”: “Упершыню адбываецца “хапун” і намагаюцца засудзіць людзей толькі за тое, што яны прыйшлі на суд падтрымаць сваіх сяброў. Яны ня проста маюць права падтрымліваць сяброў, а гэта ёсьць маральны абавязак любога чалавека, якому неабыякавы лёс сваёй краіны. Я думаю, што гэта імкненьне запалохаць і моладзь, і ўсіх актыўных людзей да такой ступені, каб мы нават на суды не хадзілі да нашых паплечнікаў”. Вінцук Вячорка прыгадаў, што затрыманыя зьяўляюцца студэнтамі, якіх затрымалі ў часе сэсіі. Ён лічыць сымбалічным, што яго сына будуць судзіць у будынку, у якім той вучыўся, а сам ён выкладаў гісторыю беларускай мовы і культуры. “Майго сына, аднаго з найлепшых ліцэістаў свайго часу, будуць разам зь ягонымі сябрамі судзіць у былым будынку ліцэю, які сёньня стаў часткай рэпрэсіўнай машыны. Вось змрочны сымбаль цяперашніх часоў, і я думаю, што гэта ёсьць сыгнал улады наконт таго, ці спадзявацца зь ёю на які-небудзь дыялёг”. Калі Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Алесь Станкевіч ужо знаходзіліся ў міліцыі, туды прывезьлі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Ўладзімера Сяргеева. Яго затрымалі на вуліцы недалёка ад трактарнага заводу. Пасьля 6 вечара на катку каля Палаца спорту міліцыянты затрымалі актывістак “Маладога фронту” Касю Краснову, Людмілу Атакулаву і Касю Галіцкую. Разам зь імі ў міліцэйскую машыну патрапілі Максім Вянярскі, Павал Кур’яновіч і Вольга Кулякевіч. Сябры чакалі іх каля будынку міліцыі, але нікога не адпусьцілі. Затрыманых адвязуць на ноч у турму на Акрэсьціна, а заўтра прывязуць у суд.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015