Гарадзенскае КДБ дапытвае маладых журналістаў Вікторыю Волкаву,Рыго 07/25/2007 - 21:49 Сеньня гарадзенскае КДБ, у асобе Аляксея Раткевіча "завіьтала ў госьці" да маладых журналістаў, якія толькі нядаўна вярнуліся са стажыроўкі ў Польшчы. Матывацыяй да размовы з маладымі людзьмі з'яўлялася "кантрольная праверка" іх дзеяньняў у суседняй краіне. Вікторыі Волкавай, Рыгору Луцэнку і Кацярыне Бычак былі зададзеныя пытаньньні наконт іх матывацыі паездкі ў Польшчу; арганізацый,зладзіўшых стажыроўку, а так сама"ці не абражаў іх там хто,і ці не зганьбілі яны гонар краіны за мяжой".
Магчыма гэта "прашчупваньне глебы" дзеля вербоўкі моладзі ў шэрагі інфарматараў КДБ. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся ў Менску, у прыватнасьці, так была дапытана Ганна Мядзьведзева, сябра Моладзі БНФ. комментарии: 0
Міхаіл Якаўчук - адзін з кіраўнікоў гомельскага аддзялення арганізац 07/25/2007 - 21:12 / http://belradio.fm/ На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства" Міхаіл Якаўчук.
Пра гэта паведамілі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. 26-летні жыхар Гомеля прызнаны вінаватым у арганізацыі дзейнасці грамадскага аб'яднання, якое не атрымала дзяржаўную рэгістрацыю.
Якаўчук вырабляў агітацыйныя матэрыялы, распаўсюджваў прывезеную з Расіі друкаваную прадукцыю, якая прапагандуе ідэі і лозунгі РНА, настойліва спрабаваў прыцягнуць у шэрагі арганізацыі жыхароў горада. Яшчэ адзін з кіраўнікоў гомельскай арганізацыі аб’яўлены ў вышук. комментарии: 0
Зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму 07/25/2007 - 21:07 / ЕРБ
Урад Беларусі зацвердзіў бюджэт пражытачнага мінімуму на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2007 года.
Як паведамілі ў Савеце міністраў, у сярэднім на душу насельніцтва ён складзе 185 тысяч 360 рублёў.
Бюжэт пражытачнага мінімуму павялічыўся на 6 тысяч 260 рублёў. Для працаздольнага насельніцтва бюджэт устаноўлены ў памеры каля 204 тысяч рублёў, для пенсіянераў — 162 тысячы, для студэнтаў — 195.
Зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму на 3,5% большы, чым дзеючы. Гэта азначае, што адпаведна павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама сацыяльныя пенсіі. комментарии: 0