Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Что большинство? Большинство — безумие. Ум ведь лишь у меньшинства
Ф. Шиллер
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2007 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
         
9
26 28
           
Сустрэча прадпрымальнікаў з чыноўнікамі не дала выніку, будзе страйк
12/26/2007 - 22:20 / ЕРБ
Ніякіх канкрэтных прапановаў не пачулі на сённяшняй сустрэчы з дэпутатамі і чыноўнікамі лідэры прадпрымальніцкага руху. Акрамя старшыні парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоля Паўловіча, прысутнічалі намеснікі міністраў з некалькіх міністэрстваў. Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў лічыць, што чыноўнікі і самі “не ведаюць, як выйсці з гэтай сітуацыі”. Гарбачоў і іншыя лідэры прадпрымальнікаў на сустрэчы заявілі, што пакуль не будзе канкрэтных крокаў з боку ўладаў, яны не збіраюцца адступаць. Прадпрымальнікі заявілі пра сваю гатоўнасць дамагацца адмены прэзідэнцкага ўказа № 760 праз страйк.
комментарии: 0
Пэнсіянэрка не чакала падарункаў ад Лукашэнкі
12/26/2007 - 22:18 / Радыё Свабода
Пэнсіянэрка зь Пецярбургу Галіна Макеева, якая нядаўна даслала беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку тысячу даляраў, атрымала падзяку ў адказ. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-сайт беларускай амбасады ў Расеі. Супрацоўнікі беларускай амбасады перадалі сп-ні Макеевай ня толькі ліст ад беларускага лідэра, а таксама падарункі – лядоўню “Атлянт” і тэлевізар “Гарызонт”. Паводле пэнсіянэркі, усё гэта было абсалютнай нечаканасьцю для яе, бо грошы Лукашэнку яна даслала “ад чыстага сэрца” і “дзеля падтрымкі беларускага народу”. У якасьці адрасата яна выбрала беларускага кіраўніка, бо “ён сумленны чалавек, і можа правільна разьмеркаваць суму”.
комментарии: 1
Акцыя салідарнасьці зь Фінькевічам насупраць КДБ
12/26/2007 - 22:14 / "Наша Ніва"
Сёньня, 26 сьнежня, дзясятак моладзевых актывістаў а 16.30 правялі акцыю салідарнасьці з Артурам Фінькевічам. Яны разгарнулі расьцяжку «Свабоду Фінькевічу», а таксама бел‑чырвона‑белы сьцяг насупраць будынку КДБ, але зь іншага боку праспэкту. Таксама гукалі «Артуру – свабоду». Так яны прастаялі каля пяці хвілінаў. З КДБ да пікетоўцаў ніхто ня выйшаў, але было бачна, што шмат хто з супрацоўнікаў камітэту назіраў за акцыяй з вокнаў будынкаў. Нікога не затрымалі. Нагадаем, што сёньня таксама дванаццаць маладзёнаў выйшлі з партрэтамі Фінькевіча да дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Міліцыяй былі затрыманы пяцёра ўдзельнікаў акцыі (Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Курыловіч, Паліна Дзьякава, Філіп Біканаў), яны цяпер знаходзяцца ў РУУСе Ленінскага раёну.
комментарии: 0
Лідэры прадпрымальнікаў сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнік
12/26/2007 - 20:35 / ЕРБ
Сустрэча лідэраў прадпрымальніцкага руху з групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў мусіць адбыцца сёння ў Мінску. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў Віктар Гарбачоў, кіраўнік аргкамітэта ў стварэнні грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё падпрымальніцтва”. Яна была запланаваная на 19 снежня, але не адбылася з-за затрымання лідэраў прадпрымальнікаў пасля акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Той жа Гарбачоў адсядзеў 15 сутак і толькі ўчора выйшаў на волю. Віктар Гарбачоў кажа, што перамовы будуць жорсткімі. Мяркуецца, што ў іх возьмуць удзел і прадстаўнікі выканаўчай улады. “Калі адказ уладаў на нашыя патрабаванні будзе адмоўны, дык мы аб’явім 2008 год годам барацьбы прадпрымальнікаў за выжыванне”, — кажа Гарбачоў.
комментарии: 0
Налепкі ў падтрымку Беларускіх музыкаў
12/26/2007 - 20:33 / "За свабоду"
Сёньня, 26 сьнежня, Моладзь БНФ, якая ўжо колькі месяцаў вядзе кампанію ў абарону Беларускіх музыкаў, выпусьціла і распаўсюдзіла ў Менску 2000 налепак са словамі "Я слухаю беларускую музыку". На налепцы, таксама, пазначаныя тэлефоны, па якіх можна зьвязацца з актывістамі кампаніі і далучыцца да яе. Месяц таму назад моладзьдзю БНФ выпусьціла майкі і значкі з той жа эмблемаю і слоганам. Пэрманэнтна праводзяцца канцэрты ў сядзібе Партыі БНФ, на якіх "забароненыя" музыкі могуць сустрэцца са сваімі прыхільнікамі. Паводле актывістаў кампаніі, абарона Беларускіх музыкаў будзе працягвацца. Будуць вынаходзіцца новыя віды мерапрыемстваў, новыя акцыі, з дапамогаю якіх можна прыцягнуць увагу да праблемы.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015