Индекс упущенных возможностей 12/22/2007 - 23:53 / globalaffairs.ru Очередная годовщина исчезновения СССР проходит незаметно. Понятие «постсоветское пространство» используется в основном за отсутствием более точного определения этой части евразийской территории. В последние годы много говорят о стратегическом размежевании СНГ. комментарии: 0
У Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў праваабарончай прэміі 12/22/2007 - 02:32 / Хартыя-97 Узнагароджанне лаўрэатаў праваабарончай прэміі адбылося ў пятніцу ў Мінску. Першую прэмію сёлета атрымала жонка палітвязня Андрэя Клімава Таццяна Леановіч-Клімава.
Уручыў яе Міхаіл Марыніч, былы міністр знешнеэканамічных сувязяў.
Леановіч-Клімава адзначыла, што ў нашай краіне ёсць людзі, якія лічацца палітвязнямі:
“Аднак улада адмаўляе іх наяўнасць. І нашая мэта – зрабіць так, каб мы знайшлі ў гэтым пытанні кансенсус з уладай: каб палітвязняў не было, каб усе яны вярнуліся дахаты жывымі і здаровымі”.
Другую прэмію атрымала Івона Мацукевіч – адна з тых, хто штодня моліцца каля будынка касцёла святога Язэпа ў Мінску за вяртанне святыні вернікам.
Трэцяй прэміяй была ўганараваная творчая суполка “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. Яе адзначылі за адстойванне права на свабоду творчасці.
Прэмія была заснавана ў 1998 годзе ініцыятарамі стварэння “Хартыі-97”, якія займаюцца праваабарончай дзейнасцю. Штогод яе ўручаюць людзям, якія ўнеслі найбольш значны ўнёсак у абарону правоў чалавека ў Беларусі. комментарии: 0
У сталічных ЗАГСах – рэгістрацыйны бум 12/22/2007 - 02:29 / ЕРБ Рэгістрацыйны бум назіраецца ў мінскіх ЗАГСах напярэдадні Новага года.
Паводле звестак агенцтва “Інтэрфакс”, людзі, якія баяцца забабонаў, імкнуцца зарэгістраваць шлюбы альбо нараджэнне дзіцяці яшчэ сёлета. Таму некаторым сталічным ЗАГСам даводзіцца працаваць ад 8-й гадзіны.
У апошнія тыдні рэгіструецца да 30 пар у буднія дні і праходзіць 15 урачыстых рэгістрацый у выхадныя. комментарии: 0
Польшча і Літва ўводзяць нязначныя візавыя льготы для беларусаў 12/22/2007 - 02:23 / Радыё Свабода З сёньняшняга дня паміж Беларусьсю і Польшчай, а таксама паміж Беларусьсю і Літвой пачнуць часова ўжывацца новыя двухбаковыя дамовы аб узаемных паездках грамадзянаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Новыя дамовы, зьвязаныя з тым, што Польшча і Літва ўвайшлі ў Шэнгенскую прастору. Яны прадугледжваюць больш ільготны ў параўнаньні з шэнгенскім парадак атрыманьня візаў грамадзянамі Беларусі. Прынамсі, права на атрыманьне бясплатных візаў у Польшчу на парытэтнай аснове будуць мець удзельнікі культурных, навукова-тэхнічных і спартовых мерапрыемстваў. Да таго ж, дамова з Польшчай прадугледжвае скарачэньне з 10 да 5 працоўных дзён тэрмін разгляду візавых хадайніцтваў.
Дамова зь Літвой прадугледжвае магчымасьць афармленьня шматразовых візаў тэрмінам да трох гадоў дзецям да 16-ці, асобам ва ўзросьце 65-ці гадоў і старэйшым, а таксама інвалідам першай групы.
І Польшча, і Літва будуць выдаваць бясплатныя візы тым катэгорыям грамадзянаў, якія маюць на гэта права паводле шэнгенскага заканадаўства – дзецям да 6 гадоў, вучням, студэнтам, асьпірантам, а таксама навукоўцам, якія выяжджаюць за мяжу для правядзеньня навуковых дасьледаваньняў. комментарии: 0
Швэцыя адкрые амбасаду ў Беларусі 12/22/2007 - 02:21 / Радыё Свабода У заяве Міністэрства замежных спраў Швэцыі з гэтай нагоды гаворыцца, што “Беларусь зьяўляецца адным з найбліжэйшых суседзяў Швэцыі. Вельмі важна назіраць за эканамічным і палітычным развіцьцём краіны, маючы ў ёй сваё паўнавартаснае прадстаўніцтва. Швэцыя працуе і на двухбаковай аснове, і поруч з іншымі краінамі Эўразьвязу дзеля ўсталяваньня больш цесных адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”. комментарии: 0