Путин и Лукашенко закрыли основное направление деятельности оппозиц 12/18/2007 - 19:42 / afn.by Итоги первого официального визита второго российского президента В.Путина в Беларусь окончательно закрыли ту тему, которую белорусская оппозиция нещадно эксплуатировала за прошедшее после президентских выборов 2006 время. Обещанного или прогнозируемого чуть ли не завтра «аншлюса» не случилось. Кремль почему-то не послушал белорусских экспертов и политиков и отказался инкорпорировать Беларусь в состав РФ. комментарии: 0
Андрей Суздальцев: Минск не смирится с перспективой жить за свой счет 12/18/2007 - 17:19 Не смотря на невиданные еще стенания и уговаривания белорусской стороны в стиле В. Семашко («партизаны», «верные союзники»), а также угрозы, что «белорусская экономика надорвется», «все рухнет», «денег нет уже сейчас», «вы нас банкротите», «вы нас бросаете», А. Лукашенко заставили платить – белорусского президенту не удалось ликвидировать решения российского руководства. комментарии: 3
У Зьмітра Хведарука пагоршыўся зрок 12/18/2007 - 02:42 / Радыё Рацыя Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Хведарук будзе знаходзіцца ў 9‑ым мінскім шпіталі, як мінімумум да серады 19 снежня.
У збітага міліцэйскім спецназам увечары 12 снежня моладзевага актывіста пагоршыўся зрок. Лекары будуць праводзіць дадатковае абследванне. Раней паведамлялася, што Хведарук меў быць выпісаны са шпіталю сёння.
Зміцер Хведарук паведаміў радыё Рацыя:
‑ У мяне нейкія праблемы з вачыма і яшчэ баліць галава. Прыходзілі раніцай лекары і рабілі кантрольную тамаграму. Мяне пакінулі ў шпіталі да серады.Я ўчора спрабаваў чытаць і гэта проста не магчыма. Вочы баляць.
Раней, адміністрацыя шпіталя збіралася выпісаць Змітра 17 снежня. Побач са збітым маладафронтаўцам пастаянна знаходзяцца ягоныя сябры і родныя. У шпіталі яго наведалі многія апазіцыйныя палітыкі, а таксама замежныя дыпламаты.
Зміцер Хведарук быў моцна збіты спецназаўцамі падчас разгону несанкцыянавай вулічнай акцыі апазіцыі пад назваю «За незалежную Беларусь» у цэнтры Мінска ўвечары 12 снежня. Са шматлікімі траўмамі ён быў змешчаны ў 9‑ты шпіталь, дзе знаходзіцца да сёння. комментарии: 0
Прэзідэнт скасаваў штамп на выезд за мяжу з 1 студзеня 2008 года 12/18/2007 - 02:37 / БЕЛТА У Беларусі з 1 студзеня 2008 года адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня.
Такім чынам, пашпарт грамадзяніна Беларусі будзе сапраўдны для часовых выездаў за мяжу без прастаўлення гэтай адзнакі.
У мэтах забеспячэння эфектыўнага кантролю на дзяржаўнай мяжы за выездам з краіны ствараецца банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з краіны часова абмежаваны.
Указам зацверджана адпаведнае палажэнне, у якім вызначаны парадак вядзення банка дадзеных, пералік дзяржаўных органаў, па звестках якіх фармуецца банк дадзеных, а таксама механізм перадачы звестак з банка дадзеных Дзяржаўнаму памежнаму камітэту. комментарии: 0
19 сьнежня -- страйк прадпрымальнікаў 12/18/2007 - 01:40 / Радыё Свабода Прадпрымальнікі такім чынам будуць патрабаваць адмены Ўказу № 760, паводле якога ад 1 студзеня нельга будзе наймаць на працу не сваякоў. Яшчэ адной з мэтаў страйку ёсьць праява салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі мітынгу 10 сьнежня.
Лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка патлумачыў, што аднадзённы страйк – гэта кампраміс паміж рознымі прадпрымальніцкімі структурамі. Ён падкрэсьліў, што ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі супраць Указу № 760, але адны гатовыя толькі да ўдзелу ў санкцыянаваных мерапрыемствах, іншыя да выхаду на Кастрычніцкую плошчу, а нехта толькі на аднадзённую забастоўку.
Анатоль Шумчанка ўпэўнены, што страйк падтрымаюць на рынках у абласных гарадах, а таксама ў некаторых рэгіёнах:
“Забастоўка адбудзецца. Колькасьць удзельнікаў? Мы думаем, што такая, як заўсёды. Калі ўзяць абласныя цэнтры і Менск, то думаю, што тысяч 60-70 як мінімум будзе. 19 сьнежня прыедзеце і паглядзіце. У тым, што яна адбудзецца, у нас няма ніякага сумневу”.
“Да 1 студзеня застаецца вельмі мала часу. Урад цалкам ігнаруе ўсе патрабаваньні прадпрымальнікаў. Цалкам ігнаруе ўсе рэзалюцыі форумаў і мітынгаў. Адзінае, што застаецца прадпрымальнікам, гэта забастоўка”, – Гаворыць каардынатар “Пэрспэктывы” ў Берасьцейскай вобласьці Віктар Чайкоўскі.Анатоль Шумчанка падкрэсьліў, што ніякіх перамоваў з уладамі ня будзе, пакуль за кратамі знаходзяцца арыштаваныя ўдзельнікі мітынгу 10 сьнежня. комментарии: 0