Той, хто носіць у сваім сэрцы вобраз будучага сабора, - ужо пераможца. Перамога ёсьць плод любві. Толькі любві адкрываюцца контуры яшчэ не скончанай статуі. Толькі любоў накіроўвае інструмент яго стваральніка. Розум знаходзіць каштоўнасьць толькі тады, калі ён служыць любві.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
У Сусветны дзень барацьбы з гвалтам над жанчынамі, прадстаўніцы БХК п 11/25/2007 - 23:14 / БХК Сёння, у Сусветны дзень барацьбы з гвалтам над жанчынамі, прадстаўніцы БХК ды "Міжнароднай амністыі" пры падтрымцы моладзевых актывістаў у спробе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дамашняга гвалту правялі інфармацыйную кампанію. Дзяўчыны, пераапранутыя нявестамі, намалявалі на сабе сінякі, і роўна апоўдні пачалі раздаваць улёткі ў гандлёвым цэнтры "Сталіца". Пазней інфармацыйная група перасунулася ў ГУМ. Як сказала прадстаўніца "Міжнароднай амністыі", Штэфані Бэкманн, "менчукі аказаліся цяплейшымі за надвор'е". Насамрэч, людзі былі прыветлівымі, шчыра цікавіліся праблемай, чыталі ўлёткі не толькі самі, але абяцалі перадаць іх сябрам і суседзям. Тым больш, што ва ўлётках акрамя актуальнай інфармацыі пра гвалт над жанчынамі ў нашай краіне, былі пазначаты тэлефоны даверу МУС, па якіх па дапамогу можа звярнуцца любы жадаючы. Сінякі на нявестах не распазнаваліся здалёк, і таму мінакі былі шакіраваны, калі падыходзілі бліжэй. Гэта і стала сэнсам кампаніі, бо хатні гвалт можа быць незаўважным, нават дзеля саміх ахвяр. комментарии: 0
"Малады Фронт" правеў чарговую акцыю ў абарону старой часткі Горадні. 11/25/2007 - 23:06 Сеньня, 25 лістапада, сябры гарадзенскай філіі "Маладога Фронту" правялі чарговую акцыю супраць "рэканструкцыі" старой часткі Горадні. Маладзены усталявалі каля паўсотні шыльдачак з надпісамі "Вярніце Magistrat Miasta Grodno!”, “Ганьба рэканструкцыі!”, “Не зьнішчайце нашу гісторыю!” у месцах найбольш актыўных праяваў "рэканструкцыі". Шыльды былі ўсталяаны на Савецкай плошчы, на Савецкай вуліцы, а таксама на месцы нядаўна зьнішчанага Праваслаўнай царквой флігеля палацу адміністратара ХVІІI ст. комментарии: 0
Сход маладых хрысьціянскіх дэмакратаў у Полацку 11/25/2007 - 22:45 / Радые Свабода Учора, 24 лістапада, ў Полацку зладзілі сход актывісты моладзевага крыла беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху. Апроч палачанаў на ім прысутнічалі актывісты зь Менску, Смалявічаў, Койданава, Жлобіну, Бабруйску, Наваградка ды іншых гарадоў і мястэчак.
Агулам на сходзе прысутнічала блізу 30 чалавек. Кіраваў ім малады палітык з Бабруйску Валер Мацкевіч. Паводле спадара Мацкевіча, мерапрыемства ладзілася ва ўмовах кансьпірацыі.
На сходзе абмяркоўваліся пытаньні пашырэньня ўплыву хрысьціянска-дэмакратычных ідэяў на моладзь і актывізацыі хвалі падтрымкі руху “За свабоду”. Абмяркоўвалася таксама пытаньне ўзаемадзеяньня хрысьціянскіх дэмакратаў з “Маладым Фронтам” ды іншымі моладзевымі аб’яднаньнямі. комментарии: 0
Маршруты беларусской уличной политики 11/25/2007 - 11:52 / Ольга Шпарага Европейский и Социальный марши вызвали в независимых СМИ и Интернете шквал разных, вплоть до радикально противоположных, оценок. Случайно ли это? Значит ли это, что данные выражения протеста претендуют на статус Событий – т.е. того, что структурирует и направляет социально-политические процессы в стране? Следует ли в отношении к этим случаям говорить о Политике, высвобождающейся из приватной сферы вертикали президента в публичное пространство улиц и площадей, с одной стороны, и дискуссионных виртуальных площадок - с другой? комментарии: 0