63 выпускнікі-педагогі не з'явіліся на працу па размеркаванні 10/09/2007 - 23:13 / БЕЛТА У Беларусі 97,7% маладых спецыялістаў-педагогаў — 6 тысяч 982 чалавекі — прыбылі да месца размеркавання і прыступілі да працы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. Не з'явіліся на працу 63 выпускнікі-педагогі.
У міністэрстве адзначылі, што некаторая частка выпускнікоў штогод па розных прычынах атрымоўвае свабодны дыплом. У іх лік уваходзяць жонкі вайскоўцаў, цяжарныя жанчыны, маладыя людзі, якіх прызвалі ў войска.
Астатнія выпускнікі, якія не маюць права на льготы, абавязаныя адпрацаваць два гады менавіта ў той арганізацыі, куды былі накіраваныя пасля заканчэння ВНУ. Прычым наймальнікі абавязаныя своечасова інфармаваць навучальныя ўстановы аб прыёме або нез'яўленні на працы маладых спецыялістаў, а працаўнікі ВНУ павінны высветліць прычыну іх адсутнасці. комментарии: 0