Грузинская оппозиция приняла программу борьбы с Саакашвили 10/17/2007 - 22:52 / Лента.ру Объединенная грузинская оппозиция, в которую входят десять политических организаций, в среду приняла манифест с основными задачами своей политической борьбы. Как сообщает РИА Новости, своими основными задачами оппозиционеры считают восстановление независимости судебной системы республики, территориальной целостности Грузии, а также борьбу с политическим насилием в стране. комментарии: 0
Дзве моладзевыя актывісткі апраўданы судом Маскоўскага раёна гораду 10/17/2007 - 20:56 Сёння, суд Маскоўскага раёну горада Менску апраўдаў актывістак "Моладзі БНФ" Ірыну Смяян і Марыю Рудакоўскую. Дзяўчыны абвінавачваліся ў "дробным хуліганстве" якое яны, нібыта, здзейснілі перад разгонам модадзевага летніку каля мястэчка Косава.
Тады, было затрымана 16 сябраў "Моладзі БНФ", на ўсіх былі складзены аднолькавыя пратаколы. На сённяшні дзень, большасць удзельнікаў летніку атрымалі грашовыя штрафы, а намеснік старшыні "Моладзі БНФ" Ілля Богдан пакараны 5 суткамі арышту. комментарии: 0
Ющенко поддержал "оранжевую" коалицию 10/17/2007 - 15:04 / БДГ Президент Украины Виктор Ющенко поддержал создание парламентской коалиции двух "оранжевых" политических сил, которые заявили о намерении сформировать следующее правительство страны. комментарии: 0
Военная хунта Мьянмы сообщила о трех тысячах арестованных 10/17/2007 - 15:00 / Телеграф Военная хунта Мьянмы опубликовала официальное сообщение, согласно которому в стране арестованы и подвергнуты допросам около трех тысяч человек, сторонников демократических перемен в Мьянме. По официальным данным, на данный момент в тюрьмах содержатся 500 оппозиционеров. Военная хунта Мьянмы продолжает преследование сторонников перемен. комментарии: 0
Актывіста Змітра Падрэза выключаюць з універсітэту 10/17/2007 - 01:25 / http://by.milinkevich.org Актывіста Руху “За Свабоду”, студэнта 3-га курса Беларускага тэхналагічнага універсітэта Зміцера Падрэза выклікалі сёння ў дэканат. Дэкан паведаміў актывісту, што ён выключаны з універсітэта з-за парушэння ўнутраных правілаў.
Зміцера Падрэза з лекцыі выклікалі ў дэканат, дзе яго чакаў дэкан факультэта і яго намеснікі. Спачатку студэнта распытвалі пра яго справы, што ён робіць, як вучыцца. А пасля дэкан сказаў, што на яго была папера з міліцыі і загадаў напісаць тлумачальную запіску.
Па словах актывіста, дэкан паведаміў яму, што Зміцер парушыў унутраныя правілы універсітэту і выключаны з яго. Аднак ніякай афіцыйнай паперы на рукі яму не далі.
Нагадаем, актывіста Руху “За Свабоду” Зміцера Падрэза затрымалі на мінулым тыдні ў Мядзелі. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Еўрапейскі марш” і загадалі з’явіцца ў КДБ. Зміцер адмовіўся ісці ў КДБ без павесткі. комментарии: 0
Гродзенскія філатэлісты збіраюцца судзіцца з “Белпоштай” 10/17/2007 - 01:16 / ЕРБ Гродзенскія філатэлісты накіравалі скаргу міністру сувязі і інфарматызацыі, у якой просяць высветліць справу наконт “падмана з выпускам паштовых марак”. Паводле іх словаў, на працягу 2007-га года “робяцца незразумелыя рэчы з выпускам у абарачэнне паштовых марак Рэспублікі Беларусь”.
У інтэрв’ю “Еўрарадыё” кіраўнік гродзенскага Саюза філатэлістаў Фёдар Гушча так патлумачыў пазіцыю сваёй арганізацыі:
“Беларусь – адзіная краіна ў свеце, якая не мае цвёрдага плана. Нават такія маленькія дзяржавы, як выспа Фіджы, выспа Мэн, і тыя прытрымліваюцца тэрмінаў выпуску марак.
Сёлета ў Беларусі за 9 месяцаў выпусцілі з аб’яўленага толькі 30% марак. А мы абанемент падпісваем. Яны ж павінны выконваць умовы!”.
Праз абанементы філатэлісты фактычна заключаюць дамову з “Белпоштай”. А паколькі яна свае абявязкі не выконвае, дык у выпадку, калі да канца года сітуацыя не зменіцца, на яе калекцыянеры пададуць у суд.
Фёдар Гушча кажа, што ў гэтым спадзяецца на дапамогу Таварыства абароны спажыўцоў. комментарии: 0
Еўрапейскі “чорны спіс” могуць папоўніць сваякі беларускіх чыноўні 10/17/2007 - 01:13 / ЕРБ Спіс беларускіх персон нон-грата ў Еўропе можа папоўніцца, на гэты раз сваякамі службоўцаў, якія там пералічаныя. Паводле звестак інтэрнэт-выдання “Беларускі партызан”, падрыхтоўка гэтага дакумента пачалася пасля шэрагу публікацый у незалежных беларускіх СМІ.
У прыватнасці, “Народная воля” ў жніўні надрукавала два артыкулы, прысвечаныя дзецям высокіх беларускіх службоўцаў, якія працуюць, навучаюцца альбо адпачываюць на Захадзе.
Гэтыя матэрыялы былі перакладзеныя на галандскую мову і перададзеныя галандскім дэпутатам Еўрапарламента. Яны і ініцыявалі разгляд у яго камісіі сённяшняга становішча ў Беларусі. У прыватнасці, была закранутая тэма сыноў беларускіх кіраўнікоў.
Называюцца Захар Навумаў (сын міністра ўнутраных справаў), які працуе дыпламатам у Жэневе, ды Андрэй Сухарэнка (сын былога старшыні КДБ), які з’яўляецца першым сакратаром па пытаннях Савета Еўропы ў беларускай амбасадзе ў Страсбургу. комментарии: 0
Аштрафаваны моладзевы актывіст Алесь Мыцько 10/17/2007 - 01:01 / Прэс-група Партыі БНФ 15 кастрычніка адбыўся суд над сябрам моладзі БНФ Алесем Мыцько. Алеся абвінавачвалі паводле артыкулу 17.1 КаАП (лаянка матам). Гэта працяг так званай "Косаўская справа". Справа разглядалася ў Першамайскім судзе гораду Менска - вынікам стаў штраф у памеры дзьвюх базавых велічыняў. Нагадаем, што з-за паездкі ў Косава было асуджана ўжо больш за дзесяць актывістаў моладзі БНФ. А намесьнік старшыні рады моладзі БНФ Іля Богдан атрымаў 5 сутак арышту. комментарии: 0