Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Человек раб потому, что свобода трудна, рабство же легко.
Николай Бердяев
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« октябрь 2007 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
11
26 28
       
Затрыманы Мікіта Сасім і Павал Юхневіч
10/11/2007 - 19:07 / jeans-by
Сёння колькасць арыштаваных за падрыхтоўку "Еўрапейскага Марша" стала большай за 50 чалавек. У мікрараёне Сухарава Мікіта і Павал былі спыненыя людзмі ў цывільным, якія, прадэманстраваўшы пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі, заявілі, нібыта хлопцы падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злаынства. Пры гэтым, як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, падчас затрымання на Мікіту Сасіма нават надзелі кайданкі. На месцы быў праведзены агляд аўтамабіля, на якім ехалі актывісты. Потым стала вядома, што іх намераваюцца адвезці ў РАУС Фрунзенскага раёна горада Мінска. Ізноўку варта нагадаць словы з учорашняе прэс-канферэнцыі аднаго з заяўнікаў "Еўрапейскага Марша" Віктара Івашкевіча: - Активистов у нас много. И если власть накануне проведения Европейского марша арестует всех заявителей, тех, кто согласен провести марш мирно, то ей придется иметь дело с другими людьми — с теми, кто не согласен на разрешенный Мингорисполкомом маршрут и не связан обязательствами перед властью.
комментарии: 0
ЗША не ўхваляюць энэргетычнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірану
10/11/2007 - 19:03 / Радыё Свабода
Злучаныя Штаты Амэрыкі не ўхваляюць супрацоўніцтва Беларусі і Ірану ў сфэры энэргетыкі. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх справах Мэцью Брайза. Амэрыканскі дыплямат сказаў, што пазыцыя Злучаных Штатаў ў дачыненьні да Ірану дакладна вызначаная і базуецца на рэзалюцыях Рады бясьпекі ААН. Але ЗША разумеюць, што расейскія пастаўшчыкі энэрганосьбітаў “спрабуюць выкарыстаць рычагі ціску для ўзмацненьня кантролю над стратэгічнымі энэргетычнымі аб’ектамі” – зазначыў Мэцью Брайза і выказаў спадзяваньне, што перамовы паміж Беларусьсю і Расеяй адносна кошту расейскага газу ў 2008 годзе “будуць абсалютна празрыстымі”.
комментарии: 0
На магілах расстраляных пад Гомелем людзей паставілі праваслаўны кры
10/11/2007 - 18:56 / ЕРБ
Праваслаўны крыж з ініцыятывы ўладаў паставілі ў месцах масавых пахаванняў рэпрэсаваных пад Гомелем. Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі невядомыя пахаванні расстраляных людзей. Афіцыйна было заяўлена, што, магчыма, гэта ахвяры фашысцкіх акупантаў. Аднак грамадскія актывісты даводзілі, што людзей перад вайной расстраляў НКВД і былі знойдзены нават сведкі з ліку мясцовых жыхароў. У выніку эксперты так і не здолелі даць дакладны адказ наконт таго, хто знаходзіцца ў пахаванні і калі гэтыя людзі былі расстраляныя. Крыж усталяваны з ініцыятывы Гомельскага райвыканкаму. Ён асвечаны праваслаўным святаром. На цырымоніі прысутнічалі ваенком, намеснік старшыні райвыканкама і сябры БРСМ.
комментарии: 0
Ліквідавана партыя жанчын «Надзея»
10/11/2007 - 18:15 / Наша Ніва
Сёньня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вынес рашэньне аб Беларускай партыі жанчын "Надзея". Партыя ліквідаваная. Рашэньне абскарджаньню не падлягае.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015