Я не думаю, что в республике можно найти что-нибудь более недостойное, чем когда закон принимают и его не соблюдают, и уж тем более, когда закон не соблюдает сам его законодатель
Н. Макиавелли
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Аранжавая рэвалюцыя ў М'янме 09/28/2007 - 18:22 / Наша Ніва Яе фарба — гэта колер вопраткі будысцкіх манахаў, якія наважыліся распачаць шэсьці пратэсту. Колькасьць дэманстрантаў расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі. У панядзелак на вуліцы сталіцы выйшлі 50 тысячаў маніфэстантаў. Здавалася, сьвет ужо зусім забыўся на гэтую краіну. За 45 год кіраўніцтва вайсковай хунты М’янма (былая Бірма) ператварылася ў “выспу стабільнасьці” ў цэнтры Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Як і ў выніку зь Беларусьсю, заходнія мэдыі толькі зрэдку зьвярталі ўвагу на “залаты Гулаг” — неверагодна прыгожую краіну будысцкіх пагадаў, якой кіруе вайсковы рэжым.
комментарии: 1
У Жодзіне адбыўся канцэрт пад дэвізам "А Беларусь - ЖЫВЕ!" 09/28/2007 - 13:26 / Прэс-група Партыі БНФ У межах Ініцыятывы “За Эўрапейскі ГОРАД” (Жодзіна) пры падтрымцы барда Кастуся Герашчанкі, ТБМ і БНФ “Адраджэньне” у Жодзіне правялі канцэрт пад дэвізам “А Беларусь – ЖЫВЕ!”.
Дадзенае мерапрыемства, ня гледзячы на даволі позьні час, сабрала з паўсотні слухачоў, сярод якіх былі як людзі сярэдняга, гэтак і маладога веку, падлеткі й дзеці.
Канцэрт распачаўся прамоваю Аляксея Лапіцкага, які ў некалькіх словах прадставіў прысутным свайго сябра, таленавітага барда Кастуся Герашчанку, і зьвярнуў увагу аўдыторыі на безкаштоўную сілу мастацтва, якое ўмацовае гэтак патрэбныя кожнаму чалавеку – веру, надзею і любовь, цудатворныя маякі і апоры ў жыцьці кожнага чалавека, здольныя рабіць сапраўды немагчымае ...
Было адзначана, што для таго, каб Беларусам адстаяць уласную чалавечую вартасьць і зьберагчы нацыянальныя сьвятыні трэба любіць сваю краіну, верыць у ейную будучыню, у адраджэньне нацыянальнай спадчыны, мовы … традыцыяў эўрапейскасьці. - Што б не адбывалася, у выніку – перамагае заўсёды любоў і свабода. Беларусь – была, ёсьць і будзе неад’емнай часткаю Эўропы, дзе каштоўнасьці дэмакратыі ёсьць асноваю для ўстойлівага разьвіцьця грамадзтва, росту эканамікі і разьвіцьця дабрабыту.
Эўрапейскі горад – гэта як зьнешняя ўпарадкаванасьць і чысьціня вуліцаў, кветкі, роўныя тратуары …, але й высокая культура ўзаемаадносінаў, павага да нацыянальных здабыткаў і дэмакратычных каштоўнасьцяў, нацыянальнай гіторыі, мовы ... Гэта – утульны дом для ўсіх – месца дзе нараджаюцца і гадуюцца дзеці. Гэта тая атмасфэра дабразычлівай павагі да права кожнага чалавека, у якой можа нармальна і бясьпечна, безканфліктна разьвівацца свабодная і дэмакратычная грамадзкая супольнасьць Беларусі.
З кожнай новай песьняй, якую камэнтаваў сам аўтар-выканаўца, Кастусь Герашчанка, зала напаўнялася ўсё новымі і новымі цёплымі аплядысмэнтамі. Падчас выступу прагучалі шматлікія выдатныя песьні на вершы В. Супруна, А. Сокалава, Ав. Дзеружынскага, В. Шніпа, Г. Бураўкіна, А. Марачкіна, С. Чыгрына, К. Герашчанкі, Зьм. Марозава ... з альбому пад назовам “Час выбіраць”, які быў запісаны аўтарам у 2007г.
Фільмам “Беларускамоўны фронт” рэжысэра Віктара Корзуна, была завершана сустрэча.
Гэта была - сустрэча сяброў, пасьля якой засталіся добрыя эмоцыі і ўражаньні. Напрыканцы сустрэчы, прысутныя прыдбалі на памяць дыскі зь песьнямі любімага артыста і гурта “Пліса”. Такім чынам, выдатны восеньскі дзень быў завершаны цёплай сяброўскай вечарынаю, памяць аб якой, думаецца, застанецца у кожнага цудоўным добрым успамінам.
Як ніколі было ясным і зразумелым: Беларусь – Жыве!
Яна дыхае сьвежым паветрам пераменаў, што бяруць пачатак у кожным закаханым у свабоду сэрцы, у думках і надзеях, у нашае веры, якую не здольныя вынішчыць ні пакуты, ні мана, ні здрада
З кожным сьвежым подыхам прасторы вецер прераменаў напаўняе ветразі нашых мараў і спадзяваньняў, скіроўвае нас у новую будучыню, свабодных і годных людзей, дзяцей сваёй матчыны-Радзімы, незалежнай, вольнай і непадкупнай, непераможнай - адзінай у сьвеце Спадчыны - БЕЛАРУСІ.
Алесь Вольны, Licviny-INFA комментарии: 1
В Тбилиси задержан экс-министр обороны Грузии Ираклий Окруашвили 09/28/2007 - 00:47 / newsru.com В Тбилиси вечером в четверг задержан бывший министр обороны Грузии Ираклий Окруашвили, находящийся в политической оппозиции к нынешнему руководству страны. Генпрокуратура страны предъявила ему обвинение в коррупции, передает ИТАР-ТАСС. комментарии: 0
В Мьянме силы безопасности открыли огонь по манифестантам: есть погиб 09/28/2007 - 00:42 / newsru.com В Мьянме (Бирме) в четверг продолжились массовые антиправительственные выступления, центром которых стал крупнейший в стране город Янгон (Рангун). Как сообщает АР, на улицы вышли до 70 тысяч человек - несмотря на угрозы властей стрелять в любого, кто участвует в акциях протеста. Есть погибшие, среди них - два журналиста. В среду накануне от рук военных погибло восемь мирных жителей, в том числе пять буддистских монахов. комментарии: 0