Белорусские новости

Не Рамштайнам адзіным жыве беларус. Рамантыка таксама ў модзе! (Фота)

У адзін дзень з нямецкімі зоркамі металу ў Мінску выступіў украінскі гурт Lюк. Нягледзячы на непараўнальную шоў-канкурэнцыю, у Рэактар прыйшла поўная зала людзей, якую Lюк засыпаў усмешкамі, белымі ружамі і новымі песнямі.

Майстар-клас высокага кандытарскага майстэрства дадуць у Мінску італьянцы

16 сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдуць "прэзентацыя, дэгустацыя і майстар-клас высокага італьянскага мастацтва кандытарскага майстэрства ў Беларусі". Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на амбасадара Італьянскай канфедэрацыі кандытараў ва Ўсходняй Еўропе Рэната Кучынота, уладальніка зарэгістраванага ў Беларусі прадпрыемства "Кучынота Груп".

У Беларусі адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын

У Беларусі адукацыйны ўзровень жанчын вышэйшы, чым у мужчын, і захоўваецца такім на працягу працяглага перыяду. Такую выснову Нацыянальнага статыстычнага камітэта перадае БелаПАН.

У Беларусі жанчыны жывуць амаль на 12 гадоў даўжэй за мужчын

У Беларусі захоўваецца значная розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын. У 2008 годзе яна амаль 12 гадоў, адзначае БелаПАН

Ва ўчастковыя камісіі вылучаныя 206 сябраў Партыі БНФ

Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Мінску, як удакладняе партыйны сайт, вылучана 68 прадстаўнікоў.

На канцэрце Rammstein падпаліў свайго фаната бензінам (Відэа)

У Мінск-Арэне 11 тысяч чалавек хорам спявалі Du Hast. Два разы выклікалі гурт "на біс". А немцы разбурылі міф аб сваёй пунктуальнасці - канцэрт пачаўся са спазненнем на гадзіну. Выступ гурта і вогненае шоў глядзіце ў відэа падборцы ад Еўрарадыё

Не Рамштайнам адзіным жыве беларус. Рамантыка таксама ў модзе!

У адзін дзень з нямецкімі зоркамі металу ў Мінску выступіў украінскі гурт Lюк. Нягледзячы на непараўнальную шоў-канкурэнцыю, у Рэактар прыйшла поўная зала людзей, якую Lюк засыпаў усмешкамі, белымі ружамі і новымі песнямі.

Фестываль "Мінская вясна-2010" адкрылася фартэпіянным канцэртам Шапэна

Фартэпіянным канцэртам Фрэдэрыка Шапэна ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Юліяны Аўдзеевай (Расія) адкрылася 7 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі серыя канцэртаў міжнароднага фестывалю "Мінская вясна-2010", паведамляе БЕЛТА.

Швецыя спяшаецца на дапамогу беларускім секс-меншасцям (Фота)

Тое, што баяцца сказаць беларусы, калісьці абавязкова скажуць госці з замежжа. Так і зараз, шведскія мастачкі Аніка і Ганна хіба што не першыя ў Беларусі, хто сказаў “Так” беларускім геям і лесбіянкам.

Беларускія шпажысты — 15-я на этапе Кубка свету ў Стакгольме

На этапе Кубка свету па фехтаванні на шпагах, які праходзіць у сталіцы Швецыі, мужчынская зборная Беларусі па шпазе заняла 15-е месца. Пераможцай стала каманда Італіі, паведамляе "Прессбол".

Баскетбольную зборную Польшчы можа ўзначаліць беларус

Беларускі спецыяліст Ігар Грышчук, які ўзначальвае клуб "Анвиль", можа стаць галоўным трэнерам зборнай Польшчы па баскеболе, паведамляе Sports.ru.

Рыгор Барадулін:”Калі паміраеш – не адчуваеш смерці…” (Фота)

Народны паэт Беларусі пасля трох тыдняў у рэанімацыі першае інтэрв’ю даў Еўрарадыё.

Еўрасаюз: "Далейшыя адносіны з Беларуссю залежаць ад рэформаў"

Камісар Еўрасаюза па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле назваў умову развіцця далейшых адносінаў з афіцыйным Мінскам.

Львоўскія мастачкі прывезлі ў Брэст "Веснавыя эцюды" (фота)

У Брэсце ў прыватнай галерэі пры мастацкай краме “Беларт” праходзіць выстава дзвюх маладых мастачак з Львова. Дарына Скрыннік-Мыська і Міраслава Рожка прывезлі ў Брэст некалькі дзясяткаў сваіх працаў. Выстава аб’яднаная пад назовам “Веснавыя эцюды”.

Дарогі ў Еўропе сёння небяспечныя з-за вяртання зімы

Сотні аварый на дарогах і абвяшчэнне пагрозы лавінаў у Альпах – вынік нечаканага вяртання зімы ў першы ўік-энд сакавіка. Нямецкія дарожныя службы зафіксавалі больш за 500 ДТЗ, выкліканых снегападам. Загінулі пяць чалавек – аднаго прысыпала лавіна, чацьвёра загінулі на дарозе з-за галалёду. Ля чэска-нямецкай мяжы ў выніку карамболю 40 легкавікоў і 3 грузавікоў былі параненыя 17 чалавек.

Даклад ITUC: жанчыны зарабляюць на траціну менш за мужчын

Жанчыны, незалежна ад сямейнай сітуацыі, зарабляюць 74% таго, што мужчыны. А жанчыны, у якіх ёсць дзеці – толькі 68%. Да таго ж няроўны падзел абавязкаў у доме можа вельмі ўскладніць жанчыне кар’еру. Гэта агульныя высновы даклада сусветнай Канфедэрацыі працадаўцаў ITUC, прэзентаванага напярэдадні 100-годдзя Міжнароднага дня жанчын.
Гэты даклад – “заклік да дзеянняў на ўсіх узроўнях” – заявіла кіраўніца жаночага камітэту ITUC Даяна Холанд (Diana Holland).

Даклад абапіраецца на звесткі, сабраныя ў 40 краінах. ITUC прадстаўляе 176 млн працаўнікоў у 155 краінах.

onet.pl

Футбалісты БАТЭ і "Нафтана" сёння разыграюць Суперкубак Беларусі

Матчам за Суперкубак у Беларусі 8 сакавіка афіцыйна адкрываецца футбольны сезон, інфармуе БЕЛТА.

Rammstein захацелі зняць міні-фільм пра канцэрт у Беларусі?

Выступ нямецкага гурта Rammstein 7 сакавіка стаў першым канцэртам на пляцоўцы "Мінск-Арэны". Дагэтуль тут ладзіліся толькі спартовыя мерапрыемствы, нагадвае "Комсомольская правда в Беларуси"

У Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная вядомым беларускім жанчынам

У Мінску праходзіць фотавыстава, прысвечаная вядомым жанчынам Беларусі, інфармуе МТРК "Мір". Гэта ўнікальная экспазіцыя, у якой аб'ядналіся фота і радыё.

Міліцыянты знайшлі ў пінскіх школах зброю

Супрацоўнікі міліцыі праверылі музеі пры пінскіх школах на наяўнасць зброі. Як высветлілася, рэйд быў праведзены недарма. У экспазіцыях былі баявыя патроны і гранаты. А ў адной школе паказвалі тэхнічна прыдатны гранатамёт, з якім хоць заўтра ў бой.